дэцы...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. адна дзясятая, напр.: дэцыбел, дэцылітр, дэцыметр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэцы...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае дзесятую долю той меры, якая названа ў другой частцы, напрыклад: дэцыграм, дэцылітр.

[Ад лац. decem — дзесяць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дэ́ка дэ́кі
Р. дэ́кі дэ́к
Д. дэ́цы дэ́кам
В. дэ́ку дэ́кі
Т. дэ́кай
дэ́каю
дэ́камі
М. дэ́цы дэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэ́ка, ‑і, ДМ дэцы; Р мн. дэк; ж.

1. Частка корпуса некаторых струнных музычных інструментаў, якія служаць для адбіцця і ўзмацнення гуку. Верхняя дэка скрыпкі. Дэка піяніна.

2. Падбарабанная або надбарабанная частка малатарні.

[Ням. Decke — накрыўка, века.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галасні́к, ‑а, н.

1. Рэзанатарная адтуліна ў верхняй дэцы струнных музычных інструментаў для павелічэння працягласці і сілы гуку.

2. звычайна мн. (галаснікі́, ‑оў). Медныя або керамічныя пасудзіны ў форме гаршкоў, якія ўмуроўваюцца ў сцены сваімі адтулінамі ўнутр і служаць для паляпшэння акустыкі памяшкання. Галаснікі Каложскай царквы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)