дэмакра́тыя, -і, ж.

1. Палітычны лад, заснаваны на прызнанні прынцыпаў народаўладства, свабоды і роўнасці грамадзян.

2. Прынцып арганізацыі калектыўнай дзейнасці, пры якім забяспечваецца актыўны і раўнапраўны ўдзел у ёй усіх членаў калектыву.

|| прым. дэмакраты́чны, -ая, -ае.

Д. лад.

Дэмакратычная рэспубліка.

Дэмакратычная партыя.

Дэмакратычныя пераўтварэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмакра́тыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэмакра́тыя
Р. дэмакра́тыі
Д. дэмакра́тыі
В. дэмакра́тыю
Т. дэмакра́тыяй
дэмакра́тыяю
М. дэмакра́тыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэмакра́тыя ж., в разн. знач. демокра́тия;

наро́дная д. — наро́дная демокра́тия;

буржуа́зная д. — буржуа́зная демокра́тия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэмакра́тыя, ‑і, ж.

1. Палітычны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць народу. Сацыялістычная дэмакратыя.

2. Спосаб кіраўніцтва якім‑н. калектывам, які забяспечвае шырокі ўдзел і рашаючы ўплыў усяго калектыву. Унутрыпартыйная дэмакратыя. Прафсаюзная дэмакратыя.

•••

Буржуазная дэмакратыя — палітычны лад, пры якім парламентарызм з’яўляецца прыкрыццём дыктатуры буржуазіі над працоўнымі.

Народная дэмакратыя — палітычны лад у радзе краін Еўропы, які выконвае функцыю дыктатуры пралетарыяту для ліквідацыі капіталістычных элементаў і пабудовы сацыялістычнай грамадства.

[Ад грэч. dēmos — народ і kratos — сіла, улада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэмакра́тыядэмакратыя’ (БРС). Рус. демокра́тия, укр. демокра́тія. Лічыцца запазычаннем з франц. démocratie або ням. Demokratie (< лац. < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67. Але націск лепш тлумачыць польск. уплывам (параўн. польск. demokracja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацыяна́л-дэмакра́тыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. нацыяна́л-дэмакра́тыя
Р. нацыяна́л-дэмакра́тыі
Д. нацыяна́л-дэмакра́тыі
В. нацыяна́л-дэмакра́тыю
Т. нацыяна́л-дэмакра́тыяй
нацыяна́л-дэмакра́тыяю
М. нацыяна́л-дэмакра́тыі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакра́тыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сацыя́л-дэмакра́тыя
Р. сацыя́л-дэмакра́тыі
Д. сацыя́л-дэмакра́тыі
В. сацыя́л-дэмакра́тыю
Т. сацыя́л-дэмакра́тыяй
сацыя́л-дэмакра́тыяю
М. сацыя́л-дэмакра́тыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакра́тыя, -і, ж.

Ідэйна-палітычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў канцы 19 ст. і спачатку ставіла сваёй мэтай рэвалюцыйную барацьбу з капіталізмам, а затым перайшла да палітыкі рэформ, накіраваных на паступовае сацыяльна-эканамічнае ўдасканаленне грамадства.

|| прым. сацыя́л-дэмакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакра́тыя ж. социа́л-демокра́тия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сацыя́л-дэмакра́тыя, ‑і, ж.

1. Агульная назва сацыялістычных партый, якія ўзніклі ў другой палове 19 ст. Расійская сацыял-дэмакратыя.

2. Палітычны кірунак у міжнародным рабочым руху, які перарадзіўся з сацыялістычнай у дробнабуржуазную апартуністычную плынь.

[Ад лац. socialis — грамадскі і слова дэмакратыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)