дэльфі́н
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дэльфі́н |
дэльфі́ны |
| Р. |
дэльфі́на |
дэльфі́наў |
| Д. |
дэльфі́ну |
дэльфі́нам |
| В. |
дэльфі́на |
дэльфі́наў |
| Т. |
дэльфі́нам |
дэльфі́намі |
| М. |
дэльфі́не |
дэльфі́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
некто́н, ‑а, м.
Спец. Сукупнасць водных жывёл (кіты, дэльфіны, рыбы і пад.), якія здольны да самастойнага перамяшчэння на значную адлегласць у адкрытых частках вадаёмаў.
[Ад грэч. nēktós — плаваючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кітападо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Падобны на кіта 1. Кітападобная жывёліна.
2. у знач. наз. кітападо́бныя, ‑ых. Атрад водных млекакормячых, да якога належаць кіты, кашалоты, дэльфіны і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Бурны, шумлівы. Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дому, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе. Кулакоўскі. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.
2. перан. Разм. Поўны энергіі, шумны, неспакойны. [Лена] ўспамінала бурлівае камсамольскае жыццё ў школе. Лынькоў. Паходня сышоў на перон і адразу ж трапіў у бурлівы паток, які імкнуў паўз нейкія абломкі сцен і часовыя збудаванні. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Пацяшацца, праводзіць час у забава, гульнях. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі. Колас. Дэльфіны дагналі яхту і пачалі забаўляцца ў бурлівых хвалях за кармой, перакочваючыся са спіны на жывот. Дуброўскі.
2. кім-чым. Адносіцца да чаго‑н. як да цацкі, гуляць ёю. Рыбіна, якая забаўлялася прынадай, адпусціла паплавок. Якімовіч. // перан. Абыходзіцца з кім‑н. як з цацкай, забаўкай. Дзяўчына кахала Бібікава.., а Бібікаў, відаць, толькі забаўляўся ёю і крывіў душой. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)