дэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., што.

Выразна, памайстэрску чытаць мастацкія творы.

Д. паэмы Янкі Купалы.

|| зак. прадэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.

|| наз. дэклама́цыя, -і, ж.; прым. дэкламацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкламава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэкламу́ю дэкламу́ем
2-я ас. дэкламу́еш дэкламу́еце
3-я ас. дэкламу́е дэкламу́юць
Прошлы час
м. дэкламава́ў дэкламава́лі
ж. дэкламава́ла
н. дэкламава́ла
Загадны лад
2-я ас. дэкламу́й дэкламу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэкламу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэкламава́ць несов. деклами́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., што і без дап.

Выразна чытаць на памяць мастацкія творы. Дэкламаваць вершы. □ Некалькі хвілін Сцяпан Сямёнавіч уважліва прыглядаўся да вучняў, потым падышоў да акна і ціха, але надзвычай выразна пачаў дэкламаваць. Шыловіч.

[Ад лац. declamare.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэкламава́цьдэкламаваць’ (БРС). Рус. деклами́ровать, укр. декламува́ти. Першакрыніцай з’яўляецца лац. declamāre; у рус. мове запазычанне з ням. deklamieren (< лац.). Бел. і ўкр., відаць, з польск. deklamować (< лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадэкламава́ць гл. дэкламаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспрэ́сія, -і, ж. (кніжн.).

Выразнасць, сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў і пад.

Дэкламаваць з экспрэсіяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

деклами́ровать несов., прям., перен. дэкламава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкламава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. дэкламаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкламава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэкламаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)