дэкана́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Кіраўніцтва факультэта, якое ўзначальвае дэкан.

2. Памяшканне, дзе знаходзіцца такое кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкана́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэкана́т дэкана́ты
Р. дэкана́та дэкана́таў
Д. дэкана́ту дэкана́там
В. дэкана́т дэкана́ты
Т. дэкана́там дэкана́тамі
М. дэкана́це дэкана́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дэкана́т м. декана́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Адміністрацыйна-навучальнае кіраўніцтва факультэта на чале з дэканам. Рашэнне дэканата. // Памяшканне, дзе знаходзіцца гэта кіраўніцтва. Зайсці ў дэканат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

декана́т дэкана́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дэка́н ’дэкан’ (БРС). Рус. дека́н, укр. дека́н. У значэнні ’дэкан факультэта’ запазычанне з ням. Dekan < лац. decānus (Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54). Ст.-бел. деканъ, дяканъ ’старшы свяшчэннік’ < ням. Dekan < лац. decānus (Булыка, Запазыч.; у гэтым значэнні ў XVI ст. сустракаецца і ў рус. помніках, гл. Шанскі, там жа). Дэкана́т, рус. декана́т, укр. декана́т < ням. Dekanat (с.-лац. decanatus; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)