дэду́кцыя, -і, ж.

Спосаб разважання ад агульных палажэнняў да прыватных вывадаў.

|| прым. дэдукты́ўны, -ая, -ае.

Д. метад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэду́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэду́кцыя
Р. дэду́кцыі
Д. дэду́кцыі
В. дэду́кцыю
Т. дэду́кцыяй
дэду́кцыяю
М. дэду́кцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэду́кцыя ж. лог. деду́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэду́кцыя, ‑і, ж.

Метад даследавання, пры якім асобнае, прыватнае пазнаецца на аснове ведання агульнага; проціл. індукцыя.

[Лац. deductio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэду́кцыядэдукцыя’ (БРС). Рус. деду́кция, укр. деду́кція. Здаецца, запазычанне з польск. dedukcja (< лац. deductio). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

деду́кция лог. дэду́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інду́кцыя, -і, ж. (спец.)

1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).

2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.

3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.

Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.

|| прым. індукцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інду́кцыя, ‑і, ж.

1. Спосаб разважання і метад даследавання, пры якіх агульныя выгады робяцца на аснове ведаў пра адзінкавыя факты; проціл. дэдукцыя.

2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім‑н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля. Электрамагнітная індукцыя. Магнітная індукцыя.

3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.

[Лац. inductio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)