дэвія́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэвія́цыя
Р. дэвія́цыі
Д. дэвія́цыі
В. дэвія́цыю
Т. дэвія́цыяй
дэвія́цыяю
М. дэвія́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэвія́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Адхіленне стрэлкі компаса ад лініі магнітнага мерыдыяна пад уздзеяннем вялікіх мас жалеза.

2. Адхіленне цела, што рухаецца, ад зададзенага напрамку пад уплывам якіх-н. выпадковых прычын.

|| прым. дэвіяцы́йны, -ая, -ае і дэвія́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэвія́цыя ж., спец. девиа́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэвія́цыя, ‑і, ж.

1. Адхіленне стрэлкі компаса ад лініі магнітнага мерыдыяна пад уздзеяннем вялікіх мас жалеза.

2. Адхіленне (самалёта, судна, снарада, радыёхвалі і пад.) ад патрэбнага напрамку пад уплывам якіх‑н. прычын.

[Фр. déviation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

девиа́ция спец. дэвія́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)