дыяхрані́я, -і, ж.

Стан якіх-н. з’яў, сістэмы ў іх развіцці, гісторыі.

Моўная д.

|| прым. дыяхрані́чны, -ая, -ае і дыяхро́нны, -ая, -ае.

Дыяхранічны аналіз.

Дыяхронны метад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяхрані́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дыяхрані́я
Р. дыяхрані́і
Д. дыяхрані́і
В. дыяхрані́ю
Т. дыяхрані́яй
дыяхрані́яю
М. дыяхрані́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дыяхрані́я ж., лингв. диахрони́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяхрані́я, ‑і, ж.

Гістарычная паслядоўнасць развіцця моўных з’яў; проціл. сінхранія.

[Ад грэч. diá — праз і chrónos — час.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

диахрони́я лингв. дыяхрані́я, -ні́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сінхрані́я, ‑і, ж.

1. Кніжн. Тое, што і сінхранізм.

2. У мовазнаўстве — суіснаванне і ўзаемазалежнасць элементаў мовы ў які‑н. перыяд яе гісторыі; проціл. дыяхранія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)