дыяра́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыяра́ма дыяра́мы
Р. дыяра́мы дыяра́м
Д. дыяра́ме дыяра́мам
В. дыяра́му дыяра́мы
Т. дыяра́май
дыяра́маю
дыяра́мамі
М. дыяра́ме дыяра́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыяра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. Карціна, намаляваная на празрыстай тканіне або шкле і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.

2. Жывапісная карціна з рэальнымі або бутафорскімі прадметамі, макетамі.

|| прым. дыяра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяра́ма ж. диора́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяра́ма, ‑ы, ж.

1. Від выяўленчага мастацтва, у якім жывапісная карціна вялікіх памераў дапаўняецца аб’ёмным (бутафорскім) пярэднім планам, макетам, а таксама твор гэтага мастацтва.

2. Карціна, выкананая на празрыстай тканіне або шкле і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.

[Ад грэч. diá — праз, скрозь і hórama — карціна, відовішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

диора́ма дыяра́ма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)