дыплама́т
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дыплама́т |
дыплама́ты |
| Р. |
дыплама́та |
дыплама́таў |
| Д. |
дыплама́ту |
дыплама́там |
| В. |
дыплама́та |
дыплама́таў |
| Т. |
дыплама́там |
дыплама́тамі |
| М. |
дыплама́це |
дыплама́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дыплама́т, -а, М -ма́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Службовая асоба, якая займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, работай у галіне знешніх зносін.
2. перан. Пра чалавека, які дзейнічае тонка, умела.
3. Плоскі чамаданчык для папер, кніг, сшыткаў і пад. (разм.).
|| ж. дыплама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыплама́т м.
1. прям., перен. диплома́т;
2. разг. (портфель) диплома́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыплама́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржавамі. Нашых дыпламатам трэба было прыкласці нямала сіл, энергіі і вытрымкі, каб паказаць міжнародныя падзеі ў іх сапраўдным святле. Новікаў. Сын працуе дыпламатам у адной заакіянскай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам. Дуброўскі.
2. перан. Чалавек, які тонка і ўмела вядзе сябе з іншымі людзьмі для дасягнення якой‑н. мэты. Лабановіч маўчаў, слухаў гэтага дыпламата і спрытнага чалавека. Колас. — Аднак дыплама-ат! — пакруціў галавой Жданковіч. Размова ажывілася, зрабілася больш простай і непасрэднай. Шамякін.
[Фр. diplomate.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дыплама́т ’дыпламат’ (БРС). Рус. диплома́т, укр. диплома́т. Паводле Фасмера (1, 515), запазычанне з ням. Diplomat, франц. diplomate або польск. dyplomata (параўн. рус. старое дипломата). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 125) лічыць, што крыніцай запазычання з’яўляецца франц. diplomate. Таксама з франц. (магчыма, праз ням. Diplomatie) запазычаны бел. дыплама́тыя, рус. диплома́тия, укр. диплома́тія (франц. diplomatie). Шанскі, там жа, 126.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
диплома́т дыплама́т, -та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыплама́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Жан. да дыпламат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасла́ннік ’дыпламат рангам ніжэй за пасла’, ’пасланец’ (ТСБМ). З рус. посланник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
персо́на, ‑ы, ж.
1. з азначэннем. Кніжн. і іран. Асоба, чалавек. На сцяне вісеў партрэт міністра шляхоў зносін, але Блок, здавалася, касаваў яго сваёю персонаю. Колас. // Важная, значная асоба. Расказваюць, аднаго разу па чыгунцы праз горад праязджала нейкая вельмі важная персона. Айзік ніяк не мог прабіцца ў вагон, сфатаграфаваць яе. Сабаленка. Не ляжыць да яго, пэўна, сэрца яе. Але ж бацька хлапца не малая персона. І дзяўчына надзею хлапцу падае. Вялюгін.
2. Чалавек, асоба (за сталом). Накрыць стол на пяць персон.
•••
Персона грата (лац. persona grata — пажаданая асоба) — а) дыпламат, кандыдатура якога на дыпламатычны пост адобрана ўрадам той краіны, куды ён накіраваны; б) (уст. і іран.) пра чалавека, які карыстаецца асобымі прывілеямі, прыхільнасцю з боку высокапастаўленай асобы.
Персона нон грата (лац. persona non grata) — дыпламатычны прадстаўнік, які не карыстаецца давер’ем з боку ўрада дзяржавы, куды ён назначаецца.
Уласнай персонай (жарт.) — сам, асабіста. — Вось ён, уласнай персонай, — пачуўся ў гэты час з парога мужчынскі голас. Васілевіч. [Камендант] часам сам, мінаючы кур’ера, прыносіць ёй паперы, уласнай персонай заходзіць да яе. Лынькоў.
[Лац. persona.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)