дураслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м.

Свавольнік, гарэза, дуронік.

Ніяк не супакоіць гэтых дурасліўцаў.

|| ж. дураслі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дураслі́вец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дураслі́вец дураслі́ўцы
Р. дураслі́ўца дураслі́ўцаў
Д. дураслі́ўцу дураслі́ўцам
В. дураслі́ўца дураслі́ўцаў
Т. дураслі́ўцам дураслі́ўцамі
М. дураслі́ўцу дураслі́ўцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дураслі́вец, -лі́ўца м. шалу́н, озорни́к, сорване́ц, егоза́, баловни́к, ба́ловень; (о взрослых — ещё) пове́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дураслі́вец, ‑ліўца, м.

Свавольнік, дуронік, гарэза. Перад тым як пазваніць, дзед заглядаў у класы і гразіў пальцам самым крыклівым .. дурасліўцам. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Свавольнік, дураслівец.

|| ж. балаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дураслі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

Жан. да дураслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

игру́н разг. дураслі́вец, -лі́ўца м., сваво́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балаўні́к, ‑а, м.

Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык у вас важнецкі, — пахваліў .. [Андрэй] каня. — Малады, відаць, балаўнік. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацёнак ’хітрун’, ’шэльма’, ’дураслівец’ (Нас.). Да мот (Насовіч, 292), якое ў маг. гаворках мае значэнне ’падманшчык’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалу́н и шалуни́шка разг. дураслі́вец, -лі́ўца м., сваво́льнік, -ка м., гарэ́за, -зы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)