дура́к разг. ду́рань, -рня м., дурны́, -но́га м.;

оста́ться в дурака́х заста́цца ў ду́рнях;

дура́к дурако́м ду́рань ду́рнем;

валя́ть дурака́ стро́іць ду́рня;

дурака́м зако́н не пи́сан погов. ду́рням зако́н не пі́сан;

нашёл (нашли́) дурака́ знайшо́ў (знайшлі́) ду́рня;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подкидно́й падкідны́;

подкидно́й дура́к карт. падкідны́ ду́рань.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стоеро́совый / стоеро́совый дура́к бран. дубі́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкідны́ разг. подкидно́й;

п. ду́рань — подкидно́й дура́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашмурэ́ць ’ачумець, здурнець; рабіць недазволенае, дазваляць сабе ўчынкі дурнога’ (Гарэц., Бяльк., Юрч.). Да ачмурэць (гл.), фанетыка адлюстроўвае спарадычны пераход чм у шм, параўн. чмель//шмель, ці ўплыў аргат. шмуракдурак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахмуры́ць ’падмануць, ашукаць’ (Юрч. Сін., 31), рус. охмурить. Да хмура//хмара, параўн. польск. ochmurzyć (ochmurzać) ’пакрыць хмарамі; зрабіць панурым, атуманіць, напусціць туману; ашукаць’; магчыма, жаргонная пераробка пачатку слова, параўн. арг. шмурыць з дурыць, шмурак з дурак. Гл. ахмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупа́к ‘тупы чалавек’ (Сл. рэг. лекс., Вруб.). Ад тупы́ ‘някемлівы’ (гл.), магчыма, утворана па ўзоры дура́к або пад уплывам польск. tępak ‘тупы, слабаразвіты вучань; ёлупень’, паколькі слова характэрна для заходніх гаворак; параўн. з іншай суфіксацыяй тупень, тупі́ца ‘някемлівы чалавек’ (Нас., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Пятк. 2), тупінʼа́ ‘тупіца, ёлуп’ (Вруб.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маня́к1 ’хлус’ (жытк., Арх. ГУ), рус. калуж. мяньяк, польск. maniak ’тс’. Да мані́ць (гл.). Утворана ад назоўніка мана́ ’хлусня’. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Маня́к2дурак’ (браг., З нар. сл.). З манья́к ’апанаваны маніяй’, ст.-бел. маньякъ ’шалёны (XV ст.) было запазычана з с.-лац. maniacus (Булыка, Лекс. запазыч., 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

простофи́ля м. и ж., разг., пренебр. (дурак) ду́рань, -рня м.; (дура) дурні́ца, -цы ж.; (разиня) разява́ка, -кі м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непроходи́мый

1. непрахо́дны;

непроходи́мое боло́то непрахо́днае бало́та;

2. перен., разг. несусве́тны; (безнадёжный) безнадзе́йны; (беспросветный) беспрасве́тны;

непроходи́мый дура́к несусве́тны (безнадзе́йны) ду́рань;

непроходи́мая глу́пость несусве́тная (беспрасве́тная) дурно́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)