ду́нуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ду́ну ду́нем
2-я ас. ду́неш ду́неце
3-я ас. ду́не ду́нуць
Прошлы час
м. ду́нуў ду́нулі
ж. ду́нула
н. ду́нула
Загадны лад
2-я ас. ду́нь ду́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час ду́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ду́нуць сов., прост. (стремительно двинуться с места) рвану́ть; хлы́нуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. дунь; зак.

Разм. Аднакр. да дуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ду́нуць ’хутка кінуцца з месца; моцна ўдарыць’ (БРС). Сюды ж і дуну́ць ’уцячы’ (Бяльк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 157), адносіцца да прасл. *dunǫti са значэннем ’дзьмуць, дзьмухнуць’ (рус. ду́нуть, укр. ду́нути, ст.-чэш. dunúti, серб.-харв. ду́нути, ст.-слав. доунѫти), роднаснага з *duti. Значэнні ’хутка кінуцца, уцячы, моцна ўдарыць’ яўна секундарныя.

Дуну́ць ’уцячы’. Гл. ду́нуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хнуць1 ’распухаць, разбухаць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), ’апухаць’: пухнуць людзі ад голаду (Сержп.), по́хнуць ’тс’: шчыка похніць (дрыс., Хрэст. дыял.); параўн. укр. пу́хнути, рус. пу́хнуть, польск. puchnąć, чэш. puchnouti, в.-луж. puchnyć ’пыхнуць, дунуць’, н.-луж. puchnuś se ’ўздуцца’, славен. púhnitiдунуць; ударыць, піхнуць’, серб.-харв. пу́хнутидунуць; сапсаваць паветра’, балг. пу́хна ’пыхнуць; узбіць, выбіць’, макед. пувне ’глуха стукнуць’. Прасл. *puxnǫti суадноснае з *puxati (гл. пу́хаць, параўн. цягаць/цягнуць і пад.); значэнне уздымацца, разбухаць’ характэрна для паўночнаславянскіх моў, грунтуецца на семантыцы ’брадзіць’ (“o skutkach fermentacji, gnicia, rozkładu” гл. Банькоўскі, 2, 963), а форма незак. тр. на ‑nǫ‑ другасная да *puxъti, гл. пухці, і ў паўднёваславянскіх мовах у дзеясловах зак. тр. са значэннем аднакратнага дзеяння пераважала зыходная семантыка імітацыі раптоўнасці руху, выбуху (гл. пух1), параўн. Фурлан–Бязлай (3, 135), дзе зроблена спроба звязаць паўднёваславянскія формы з *pьchati (гл. піхаць, пхнуць). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 204.

Пу́хнуць2 ’многа спаць, дрыхнуць’ (ТС; ушац., Нар. лекс.; уздз., Жд. 3; светлаг., Мат. Гом.), ’спаць без просыпу’ (Ян.), параўн. польск. арг. puchnąć ’заспаць’. Метафарычнае ўтварэнне на базе пухнуць1; зыходнае значэнне ’брадзіць, гнісці, раскладацца’, параўн. тыпалагічную паралель: серб. дыял. ква̏сити ’ляжаць доўга ў ложку, гультайнічаць’ і ’кіснуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыр1 (пырь) ’вецер’ (Шпіл., у прыпісцы): чы пыр, чы негода, чы будзеш заўтра пагода? (Нік. Посл), параўн. рус. урал. пырять, пырну́тьдунуць, падуць (пра вецер)’. Няясна. Магчыма, да пыр2, гукаперайманне, імітуючае пырханне, лёгкі подых, параўн. таксама стараж.-рус. пьрѣ ’ветразі’ (“Аповесць мінулых гадоў” пад 907 г.), тады звязанае таксама з⇉*per‑ (“o locie”, Брукнер, 438), якія выступаюць у прапар, перапёлка (гл.). Інакш адноснастараж.-рус. слова Фасмер, 3, 392 (запазычанне з фінскай); адзінкавыя фіксацыі і адсутнасць тлумачэння семантыкі слова ў дзіцячай помаўцы (’спёка, гарачыня’?) не выключаюць сувязі з *ругь ’агонь’, параўн. рус. урал. пырья ’напор, струмень паветра (з мяхоў у кузні)’: огонь горит под пырьей (СРНГ). Зрэшты, гэта можа сведчыць пра вельмі даўняе змяшэнне асноў са значэннем ’раздуваць’, параўн. пырыць (гл.), і ’гарэць’ (гл. пырнік2).

Пыр2 — гукаперайманне, імітацыя ўзлёту, палёту: пыр-пыр ’пырх’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’пра ўзмахванні крылцамі птушкі” (Шат.), пыркаць ’падлятаць, скакаць’ (пух., З нар. сл.; ашм. Стан.), ’парушыць’ (смарг., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнага паходжання, параўн. пырх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхнуць ‘дыхнуць’, ‘павеяць, дунуць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Яруш., Нас., Гарэц.): не можэ тхнуць без гарэлкі (Сержп. Прымхі), ‘перавесці дух’ (Шат., Сцяшк.), ‘перадавацца ў паветры праз пахі, смярдзець’ (ТСБМ, Гарэц., ТС), ‘патыхаць смуродам’ (Некр. і Байк., Зайка Кос.; слонім., Нар. словатв.), тхну́ті ‘дыхнуць’ (Бес., Вруб., Кітаб Луцкевіча), тхну́ты ‘перавесці дух’ (кобр., Жыв. сл.), ‘трохі смярдзець, патыхаць’ (драг., З нар. сл.), ст.-бел. тхнути, тхнуть ‘дыхнуць’ (ГСБМ). Параўн. укр. тхну́ти, дхну́ти ‘дыхнуць, павеяць’, рус. пск. тхнуть ‘задыхнуцца (ад недахопу кіслароду, пра рыбу)’; польск. tchnąć ‘дыхнуць’, ‘дыхаць’, ‘удыхнуць’, ‘павяваць’, ст.-польск. dchnąć ‘тс’, чэш. паэт. tchnouti, ст.-чэш. dchnúti ‘дыхнуць, павеяць’. Узыходзіць да праслав. *dъxnǫti > дыхнуць, дыхаць (гл.). Формы з пачатковым т‑ з’явіліся ў выніку прыпадабнення звонкай д‑ да глухой ‑х‑ пасля страты рэдукаваных (Фасмер, 4, 129; Праабражэнскі, 2, 23–24; Брукнер, 567 і 86; Слаўскі, 1, 143; ЕСУМ, 5, 690; Борысь, 629). Сюды ж тхне́ньне ‘подых’ (Ласт.), тхнець ‘пах’: чаромхаў тхнець (А. Салавей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)