дужа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дужа́ю дужа́ем
2-я ас. дужа́еш дужа́еце
3-я ас. дужа́е дужа́юць
Прошлы час
м. дужа́ў дужа́лі
ж. дужа́ла
н. дужа́ла
Загадны лад
2-я ас. дужа́й дужа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дужа́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ду́жаць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ду́жаю ду́жаем
2-я ас. ду́жаеш ду́жаеце
3-я ас. ду́жае ду́жаюць
Прошлы час
м. ду́жаў ду́жалі
ж. ду́жала
н. ду́жала
Загадны лад
2-я ас. ду́жай ду́жайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ду́жаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дужа́ць несов., разг., см. дужэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Асільваць, перамагаць. Астап, які дужаў мядзведзяў у маладыя гады, лёгка адпіхнуў яго. Лынькоў. У васемнаццаць гадоў не сустракаў [Адам] па сіле роўнага, усіх дужаў — і аднагодкаў, і старэйшых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дужэ́ць, э́ю, ‑э́еш, ‑э́е і дужа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

Разм. Станавіцца дужэйшым, набірацца сіл; мацнець, узмацняцца. Хлопчык любы, дужэй і гадуйся спакойна. Зарыцкі. І рукі дужэлі, і кола штурхала было паслухмяна марацкім рукам. А. Вольскі. Гул набліжаецца, дужае, аж угінаецца зямля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́ліць ‘прымушаць’ (Нас., Кас.), ‘адольваць, натужвацца’ (Сцяшк. Сл.), сі́ліцца ‘тужыцца, напружвацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сі́лецьдужаць’ (Ян.), ст.-бел. силити ‘прымушаць’: питье жь закону не силѧть (Альтбаўэр). Вытворнае ад сі́ла (гл.), параўн. сілава́ць ‘сілком прымушаць рабіць’ (Ласт., Ян., ТС).

Сілі́ць1 ‘падмацоўваць сілы ежай’, сілі́цца ‘падмацоўвацца ежай’ (Нас., Шымк. Собр.). Да сі́ла (гл.).

Сілі́ць2 ‘душыць’, сі́ліцца ‘душыцца’, ‘вешацца’ (ТС). Да сіло́ ‘пятля’ (гл.), параўн. укр. сили́ти ‘завязваць вузлом’; развіццё семантыкі таксама пад уплывам сіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)