Ду́біна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ду́біна
Р. Ду́біна
Д. Ду́біну
В. Ду́біна
Т. Ду́бінам
М. Ду́біне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дубі́на, -ы, мн. -ы, -бі́н, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка.

2. перан. Пра тупога, неразумнага чалавека (лаянк.).

|| памянш. дубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.) і дубі́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дубі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дубі́на дубі́ны
Р. дубі́ны дубі́н
Д. дубі́не дубі́нам
В. дубі́ну дубі́ны
Т. дубі́най
дубі́наю
дубі́намі
М. дубі́не дубі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дубі́на ж., прям., перен. дубина;

крупі́на за крупі́най ганя́ецца з ~найпогов. крупи́нка за крупи́нкой гоня́ется с дуби́нкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубі́на, ‑ы, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы. Шчарбатаў. Віктар мігам падскочыў і забіў [змяю] дубінаю. Маўр.

2. Пагард. Пра тупога, някемлівага чалавека. — О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш. Дурны ў задачах, як дубіна! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дубі́на. Гл. дуб1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

Старажытная зброя — цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дубіно́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Дубіно́
Р. Дубіна́
Д. Дубіну́
В. Дубіно́
Т. Дубіно́м
М. Дубіне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. дубіна.

2. Тоўстая палка.

Гумавая д.

Палітыка вялікай дубінкі (перан.: палітыка грубай сілы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стоеро́совый / стоеро́совый дура́к бран. дубі́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)