дручо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дручо́к дручкі́
Р. дручка́ дручко́ў
Д. дручку́ дручка́м
В. дручо́к дручкі́
Т. дручко́м дручка́мі
М. дручку́ дручка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дручо́к, -чка́ м. дуби́нка ж.; дрючо́к;

не рублём, дык ~чко́мпогов. не рублём, так дубьём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дручо́к, ‑чка, м.

Разм. Памянш. да друк ​2; невялікі друк. Найбольш ураджайныя і надломленыя ветрам галіны былі падпёрты дручкамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

друк², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Сукаватая палка.

Мужчыны беглі з друкамі.

|| памянш. дручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дручо́кдручок’. Гл. друк2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрючо́к обл. дручо́к, -чка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Калупаючы, разадраць, зрабіць дзірку ў чым‑н. Варанецкі выламаў дручок, раскалупаў засохлую твань і выцягнуў пусты гумавы бот. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бат ’бізун’ (Касп., Сцяшк. МГ). Параўн. рус. бат ’дубінка, дручок’, укр. батдручок’, польск. bat ’бізун’, серб.-харв. ба̏т ’дубіна, дручок’, славен. bat ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд шматлікіх версій гл. Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 133; Рудніцкі, 86; Махэк₂, 41, 48. Параўн. батог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дуби́нка ж. дубі́нка, -кі ж., кол, род. кала́ м., дручо́к, -чка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ско́бадручок, палка (у плоце)’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да ска́ба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)