Дружкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дружкі́
Р. Дружко́ў
Д. Дружка́м
В. Дружкі́
Т. Дружка́мі
М. Дружка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дру́жка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дру́жка дру́жкі
Р. дру́жкі дру́жак
Д. дру́жцы дру́жкам
В. дру́жку дру́жак
Т. дру́жкай
дру́жкаю
дру́жкамі
М. дру́жцы дру́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дружо́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дружо́к дружкі́
Р. дружка́ дружко́ў
Д. дружку́ дружка́м
В. дружка́ дружко́ў
Т. дружко́м дружка́мі
М. дружку́ дружка́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

На́ўечка ’сукенка, якую надзяваюць дружкі на вяселлі’ (Жд. 1). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бруснікі́дружкі жаніха’ (Інстр. II), бру́снік ’тс’ (Шат., Дзмітр.). Як думае Дзмітрыеў (там жа), ад брус, брусок: «острящий хорошо, так и брусник отлично умеет острить языком и устранять препятствия».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак.

1. Просьбамі ці намёкамі прапанаваць сябе ў якасці чаго‑н., дабіцца дазволу на што‑н. Напрасіцца ў экспедыцыю. Напрасіцца на работу. □ [Вольга Назараўна:] — А хіба я ў вас шыць сама напрасілася? Вы ж на калені станавіцца збіраліся. Корбан. Мятла супакоіў.. [Максіма], сказаў, што ўсё ўладзіцца, і нават сам папрасіўся ў дружкі. Машара. Пацяроб папрасіўся, каб яму дазволі зрабіць невялічкі даклад. Зарэцкі.

2. Сваімі паводзінамі выклікаць якія‑н. адносіны да сябе. Напрасіцца на камплімент.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца. І само сабой напрасілася рашэнне, .. вусны самі сказалі: — Табе тут не месца. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Разм. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб зямлю, падлогу і пад. У вагон тым часам заходзілі людзі, гулка тупалі ў парозе, аббіваючы снег, вешалі на кручкі сеткі з абаранкамі, батонамі. Адамчык. Жанчыны тупаюць на месцы, угінаюць галовы, каб схавацца ад ветру. Асіпенка. — Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў .. [бацька] мне, — каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі. // Ствараць тупат, стукат чым‑н. Гулка тупаюць падбітыя тоўстымі цвікамі падэшвы. Грахоўскі. // Учыняць тупат, стукат, выяўляючы пачуцці злосці, нязгоды, нездавальнення і пад. [Юзя:] — Тупае [Антось] на .. [Авяліну] ботамі, злуе і ўсё-такі гладзіць па галаве. Бажко. Настаўнік доўга тупаў, крычаў, гарачыўся. Якімовіч.

2. Разм. Хадзіць. — Садзіся, сынок, садзіся, — прасіла .. [маці] і ўсё тупала і тупала па хаце, ні па міг амаль не спыняючыся. Савіцкі. Баба Васіліса тупае ад загнетка, дзе яна налівала настой, да палка, да малога крыкуна. Паўлаў. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ. З таго дня, як .. [Толік] пазнаў смак прастору і сонца — вочы хочуць смяяцца, а ножкі — тупаць і тупаць. Брыль.

3. Біць капытамі аб зямлю (пра каня і пад.). Тупае нагою конь буланы, — Стаяць не хоча. Чарот. Глуха тупае капытамі конь. .. Ляскочуць калёсы. Сачанка. На падворку яшчэ тупаюць коні. Гарэцкі.

4. Разм. Танцаваць, скакаць. Самы спрытны і фарсісты Выйшаў, тупае з прысвістам Ля красуні маладой. Ляпёшкін. У хаце яшчэ тупалі дружкі і сваты, на вуліцы гаманілі і спявалі. Мікуліч.

5. Даглядаць каго‑, што‑н., займацца кім‑, чым‑н. Ад непрывычкі .. [маці] моцна стамлялася: не так яно і проста — тупаць цалюткі дзень ля гарачых катлоў. Даніленка. Генадзь Кузьміч тупаў у невялікім калідорчыку каля пліты. Паўлаў. Гэты фурманшчык больш, як усе, тупаў каля свайго каня, як прыехалі ў карчму. Чорны. // Увіхацца каля каго‑н. з якой‑н. мэтай, дагаджаць. Ды, відаць, каля яе [Агаты] Тупаў я няўмела, Пайсці замуж за мяне Яна не схацела. А. Александровіч. Кастусь усё тупаў ля Ладымера Стальмаховіча: яму занадта хацелася, каб гэты стары чалавек пажыў яшчэ ў калгасе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)