дро́гкі, -ая, -ае.

Які трасецца, а таксама які выклікае трасенне, уздрыгванне.

Дрогкія калёсы.

Дрогкая дарога.

Дрогка (прысл.) ехаць.

|| наз. дро́гкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дро́гкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дро́гкі дро́гкая дро́гкае дро́гкія
Р. дро́гкага дро́гкай
дро́гкае
дро́гкага дро́гкіх
Д. дро́гкаму дро́гкай дро́гкаму дро́гкім
В. дро́гкі (неадуш.)
дро́гкага (адуш.)
дро́гкую дро́гкае дро́гкія (неадуш.)
дро́гкіх (адуш.)
Т. дро́гкім дро́гкай
дро́гкаю
дро́гкім дро́гкімі
М. дро́гкім дро́гкай дро́гкім дро́гкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дро́гкі тря́ский;

~кія калёсы — тря́ская теле́га;

~кая даро́га — тря́ская доро́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дро́гкі, ‑ая, ‑ае.

Які трасе або трасецца. Расцёрты ў пальцах лісток пах, як вясковая ралля. Гэта нагадала Свідзерскаму той далёкі час, калі ён з бацькам ездзіў на дрогкай брычцы ў поле. Хомчанка. Усёю пяцярнёю экскаватар у дрогкі кузаў сыпле жаўтазём. Барадулін. // Які выклікае трасенне; няроўны, нягладкі. Цераз колькі хат быў канец даўгой шапятоўскай вуліцы, дзе выходзіла яна дрогкай грэбляй цераз выган у шырокі палявы прастор. Галавач. [У]ецца лясная дарожка, ляскаюць калёсы.. па дрогкай лясной зямлі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дро́гкідрогкі’ (БРС, Байк. і Некр., Бяльк.), дро́хка ’страшна’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 138), бел. слова звязана з рус. дыял. смал. дрехкий ’тс’. Гэтыя словы, магчыма, з’яўляюцца прасл. дыялектызмамі; супольная праформа — *drъgъkъjь (вытворнае ад дзеяслова *drъgati ’дрыжаць, дрыгаць і г. д.’). Параўн. таксама (з вакалізмам«е») і бел. дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.), якое сведчыць аб складанасці дыялектнага размеркавання розных тыпаў вакалізму ў каранёвай частцы данай лексемы. Прасл. *drъgъkъjь адлюстроўваецца і ў бел. назвах для балота, дрыгвы ў тыпе *drъgъkyni (суфікс *‑yni); параўн. у Яшкіна: драгкінь, драгкіня́, дрогкінь (няма ў Трубачова, Эт. сл., 5, што вельмі дзіўна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрогкі, траскі, трускі, трэскі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

тря́ский дро́гкі, тру́скі, трасу́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дро́гкінь, драгкінь, драгкіня́ ’балота, дрыгва’ (Яшкін). Гл. дро́гкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́скі, трускій ‘няроўны, нягладкі’ (Жд. 3, Мат. Маг.), ‘дрогкі’ (брагін., Шатал., Сцяшк. Сл., Сержп. Казкі). Параўн. укр. тру́ський ‘тс’. Відавочна, самастойныя ўтварэнні ад трус2, трусіць1 (гл.), параўн. серб. дыял. мло̏го тру̏скају ова̂ ко̀ла пры тру̂сак ‘трасенне’. Да трусі́цца1 (гл.), тру́скідрогкі, няроўны, які трасецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.). Гл. дро́гкі. Лексема з беларускай тэрыторыі з вакалізмам «е» не прыводзіцца наогул у падрабязным этымалагічным слоўніку прасл. мовы (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 138, дзе пад праформай *drъgъkъjь прыводзіцца толькі бел. дро́гкі і рус. смал. дре́хкий). Але ўсё сведчыць аб тым, што і формы з вакалізмам «о», і формы з вакалізмам «е» канцэнтраваліся фактычна на беларускай этнічнай тэрыторыі, г. зн. што прасл. лексема *drъgъkъjь (можна дадаць і яе варыянт *drьgъkъjь) з’яўляецца праславянскім дыялектызмам бел. мовы, што вельмі важна для гісторыі праславянскіх дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)