драчо́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і дранік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драчо́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. драчо́нік драчо́нікі
Р. драчо́ніка драчо́нікаў
Д. драчо́ніку драчо́нікам
В. драчо́нік драчо́нікі
Т. драчо́нікам драчо́нікамі
М. драчо́ніку драчо́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драчо́нік м., см. дра́нік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драчо́нік, ‑а, м.

Тое, што і дранік. Назаўтра раніцай, яшчэ Сцепаніда не ўправілася напячы драчонікаў, як у дзедаву хату зайшоў старшыня калгаса. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драчо́на ’назва ежы’ (БРС, Касп., Сцяшк.). Параўн. у Бяльк.: ’блін з дранай бульбы; ляпёшка з пшанічнай мукі з яйцамі і салам або маслам’. Таксама драчо́нік (БРС, Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. дрочена ’тс’. Да дзеяслова прасл. *dročiti (з шматлікай семантыкай). Рус. назву ежы (без бел. матэрыялу) звязвае з гэтым дзеясловам Трубачоў, Эт. сл., 5, 123. Слова дрочена лічыць уласна рускім Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 196. У рус. мове яно адзначаецца з XVII ст. і, паводле Шанскага, утворана марфолага-сінтаксічным спосабам на базе словазлучэнняў дроченая картошка, дроченая яичница.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)