драч, драча́, мн. драчы́, -о́ў, м.

Невялікая лугавая птушка сямейства пастушковых са скрыпучым, прарэзлівым крыкам, дзяркач².

У траве гучна адазваўся д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дра́ч драчы́
Р. драча́ драчо́ў
Д. драчу́ драча́м
В. драча́ драчо́ў
Т. драчо́м драча́мі
М. драчы́ драча́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

драч стол. шархе́бель, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драч I (род. драча́) м., зоол. коросте́ль, дерга́ч

драч II (род. драча́) м., плотн., см. дра́чка 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драч, ‑а, м.

Невялікая лугавая птушка сямейства пастушковых з характэрным скрыпучыя крыкам; дзяркач ​2. На лузе паспешліва заскрыпеў сваім прарэзлівым голасам драч. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драч ’птушка дзяркач’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.). Іншыя яе назвы: дзярка́ч, дзярга́ч (параўн. рус. дерга́ч, дерка́ч, укр. дерка́ч). Назва, магчыма, асноўваецца на гукаперайманні. Параўн. Фасмер, 1, 501.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзярка́ч², дзеркача́, мн. дзеркачы́, дзеркачо́ў, м.

Невялікая лугавая птушка сямейства пастушковых з характэрным скрыпучым крыкам; драч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакры́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Злёгку час ад часу крычаць (у 1 і 3 знач.).

Недзе ў гушчары пакрыкваў драч.

Фурманы пакрыквалі на коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коросте́ль зоол. драч, род. драча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дерга́чI зоол. драч, род. драча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)