дратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што (разм.).

Таптаць, вытоптваць нагамі.

Д. пасевы.

|| зак. здратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дратава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. драту́ю драту́ем
2-я ас. драту́еш драту́еце
3-я ас. драту́е драту́юць
Прошлы час
м. дратава́ў дратава́лі
ж. дратава́ла
н. дратава́ла
Загадны лад
2-я ас. драту́й драту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час драту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дратава́ць несов.

1. разг. топта́ть;

д. пасе́вы — топта́ть посе́вы;

2. (о лошади) засека́ть но́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Разм. Таптаць, вытоптваць. Конніца і пяхота дратавала.. тыя мясціны лесу, дзе можна было праехаць ці прайсці. Чарот. Раней дзікі перакопвалі, дратавалі пасевы толькі на прылесных далёкіх палях. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дратава́ць ’таптаць’ (БРС, Шат., Касп.). Запазычанне з польск. tratować ’тс’ (а гэта з ням. treten; гл. Брукнер, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здратава́ць гл. дратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дратава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да дратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выто́ўкваць

дратаваць, вытоптваць, выбіваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выто́ўкваю выто́ўкваем
2-я ас. выто́ўкваеш выто́ўкваеце
3-я ас. выто́ўквае выто́ўкваюць
Прошлы час
м. выто́ўкваў выто́ўквалі
ж. выто́ўквала
н. выто́ўквала
Загадны лад
2-я ас. выто́ўквай выто́ўквайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выто́ўкваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тулува́цьдратаваць, таптаць’ (Бяльк.). Гл. талаваць, змена пад уздзеяннем “гармоніі галосных” на Магілёўшчыне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дратава́нне ср.

1. разг. топта́ние; см. дратава́ць1;

2. засека́ние; см. дратава́цца 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)