дра́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дра́павы дра́павая дра́павае дра́павыя
Р. дра́павага дра́павай
дра́павае
дра́павага дра́павых
Д. дра́паваму дра́павай дра́паваму дра́павым
В. дра́павы (неадуш.)
дра́павага (адуш.)
дра́павую дра́павае дра́павыя (неадуш.)
дра́павых (адуш.)
Т. дра́павым дра́павай
дра́паваю
дра́павым дра́павымі
М. дра́павым дра́павай дра́павым дра́павых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дра́павы дра́повый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дра́павы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з драпу. Драпавае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драп, -у, м.

Тоўстая шарсцяная тканіна, з якой шыюць верхняе адзенне.

Паліто з драпу.

|| прым. дра́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́повый текст. дра́павы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верх, -у, М на вёрсе, мн. вярхі́, вярхо́ў, м.

1. Найбольш высокая, размешчаная над іншымі частка чаго-н.

В. дома.

В. гары.

Жыць на самым версе.

2. Пад’ёмны навес экіпажа, аўтамашыны.

Грузавік з брызентавым верхам.

3. Добры бок адзення, пакрыты, абшыты матэрыяй, а таксама сама матэрыя; верхняя частка шапкі з другой матэрыі; верхняя частка абутку.

Драпавы в. паліто.

Скураны в. (абутку).

4. перан., адз. Перавага (разм.).

Паглядзім, чый тут в. будзе.

Браць в. (перамагаць).

5. перан., чаго, адз. Вышэйшая, крайняя ступень чаго-н.

В. дасканаласці.

В. майго жадання.

6. мн. Вышэйшыя кіруючыя колы грамадства.

Кіруючыя вярхі.

Сустрэча ў вярхах.

7. перан., мн. Неглыбокія, павярхоўныя веды; знешні бок з’явы (разм.).

Нахапацца вярхоў.

Слізгаць па вярхах.

8. мн. Высокія ноты (спец.).

Браць вярхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верх, ‑у, М на версе; вярхі, ‑оў; м.

1. Прастора, якая знаходзіцца над чым‑н.; проціл. ніз. // Верхні бок прадмета пры нармальным яго становішчы; проціл. ніз. Паставіць шафу верхам уніз. // Верхняя частка якога‑н. прадмета; вяршыня, верхавіна. Верх гары. □ Мужчына быў у пляскатай летняй шапцы з шырокім круглым верхам. Чорны. Застаўся цяпер тырчаць [ад сасны] толькі камель з вострым белым верхам. Мележ. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.

2. Прыстасаванне над сядзеннем у машыне, фаэтоне і пад., якое засцерагае ад дажджу, сонца, ветру. Машына з брызентавым верхам. Падняць верх. □ Пятро Тадаровіч нацягнуў ужо на свае растрыбушаныя драбінкі верх з пасшываных.. мяшкоў. Чорны.

3. Паверхня зямлі, якога‑н. прадмета ў адносінах да таго, што знаходзіцца ў глыбіні, у сярэдзіне. Бачыць Іван — задыхаецца птушка Нагай, а ўжо і да верху недалёка: нават неба свіціцца. Якімовіч. Гарышны, успамінаючы «добрыя старыя часы», любоўна паляпаў па версе акардэона. Ракітны. // Верхні матэрыял якога‑н. адзення або матэрыял, якім што‑н. пакрыта, абшыта. Драпавы верх паліто. Пасылка з палатняным верхам.

4. перан.; чаго. Вышэйшае дасягненне. Верх майго жадання. □ Вагон-клуб быў верхам спраўджаных імкненняў Данілавых. Шынклер.

5. толькі мн. гл. вярхі.

•••

Браць (узяць) верх над кім‑н. гл. браць.

Знізу (і) да верху — увесь, поўнасцю, цалкам.

Мой (твой, яго, яе і г. д.) верх — я, ты, ён перамог, яна перамагла.

Цераз верх паліць (насыпаць) гл. наліць.

Цераз верх перці гл. перці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)