дранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; незак.

Траціць адчувальнасць, дзеравянець.

Нага дранцвее.

|| зак. здранцве́ць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е і адранцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. дранцве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дранцве́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дранцве́ю дранцве́ем
2-я ас. дранцве́еш дранцве́еце
3-я ас. дранцве́е дранцве́юць
Прошлы час
м. дранцве́ў дранцве́лі
ж. дранцве́ла
н. дранцве́ла
Загадны лад
2-я ас. дранцве́й дранцве́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дранцве́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дранцве́ць несов. (терять чувствительность) деревене́ть, неме́ть, затека́ть; цепене́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Дзеравянець, нямець, страчваць адчувальнасць. Ад холаду дранцвелі рукі і ногі, але ..[Эдазі] плыў і плыў уперад. Каваль. Шкада было матораў гэтых машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцвелі ад напружання. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дранцве́ць ’дранцвець’ (БРС, Касп.), дрантве́ць ’тс’ (Сцяшк., Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. drętwieć ’тс’ (у польск. мове гэта ўтварэнне ад прыметніка drętwy, лексема ў польск. мове вельмі архаічная, але ізаляваная і этымалогія яе не вельмі пэўная; гл. Слаўскі, 1, 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дранцвець, млець, пруцянець; дзеравянець (разм.); мярцвець, нямець (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адранцве́ць гл. дранцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здранцве́ць гл. дранцвець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́пнуць, -ну, -неш, -не; крэп, крэ́пла; -ні; незак. (разм.).

Дранцвець, нямець ад холаду.

Рукі крэпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Разм. Дранцвець, нямець ад холаду. Крэплі рукі — не бралі лейцаў — і шчыпала за вушы, як у мароз. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)