драбню́ткі, -ая, -ае.

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

Пачынаўся д. дожджык.

Драбнюткае насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбню́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драбню́ткі драбню́ткая драбню́ткае драбню́ткія
Р. драбню́ткага драбню́ткай
драбню́ткае
драбню́ткага драбню́ткіх
Д. драбню́ткаму драбню́ткай драбню́ткаму драбню́ткім
В. драбню́ткі (неадуш.)
драбню́ткага (адуш.)
драбню́ткую драбню́ткае драбню́ткія (неадуш.)
драбню́ткіх (адуш.)
Т. драбню́ткім драбню́ткай
драбню́ткаю
драбню́ткім драбню́ткімі
М. драбню́ткім драбню́ткай драбню́ткім драбню́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драбню́ткі о́чень ме́лкий; мельча́йший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбню́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі дробны. Драбнюткія каплі. Драбнюткія зярняткі маку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пляжа. Ногі правальваліся ў драбнюткі, зусім як пляжны, пясок, пакідаючы на ім адбіткі слядоў. Шыцік. // Прызначаны для пляжа. Пляжны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рось ’малы, драбнюткі дожджык, імгла, туман, імжа’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Маг., Байк. і Некр.; рагач. Мат. Гом.; ПСл, ЛА, 2), ’раса’ (ПСл). Рус. паўд. рось ’імжа, імгла’, ’раса’. Утворана пры дапамозе суф. *‑ь (з адцягненым значэннем) ад раса́ (гл.), магчыма, пры ад’ідэацыі морась (гл.). Сюды ж ёлкыя рось ’імгла’ (чавус., ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Мележ. // перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго. Чарнышэвіч.

2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы. Шахавец.

3. Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе. Сабаленка.

4. перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок. Дуброўскі. Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.

•••

Рукі адваліліся гл. рука.

Рукі не адваляцца гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)