Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
драбню́ткіо́чень ме́лкий; мельча́йший
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
драбню́ткі, ‑ая, ‑ае.
Вельмі дробны. Драбнюткія каплі. Драбнюткія зярняткі маку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбню́ткіразм. sehr klein; zerstückelt; fein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
mikroskópischa мікраскапі́чны, драбню́ткі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пля́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пляжа. Ногі правальваліся ў драбнюткі, зусім як пляжны, пясок, пакідаючы на ім адбіткі слядоў.Шыцік.// Прызначаны для пляжа. Пляжны касцюм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рось ’малы, драбнюткі дожджык, імгла, туман, імжа’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч. Вытв., Мат. Маг., Байк. і Некр.; рагач.Мат. Гом.; ПСл, ЛА, 2), ’раса’ (ПСл). Рус.паўд.рось ’імжа, імгла’, ’раса’. Утворана пры дапамозе суф. *‑ь (з адцягненым значэннем) ад раса́ (гл.), магчыма, пры ад’ідэацыі морась (гл.). Сюды ж ёлкыя рось ’імгла’ (чавус., ЛА, 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол.Мележ.//перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго.Чарнышэвіч.
2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы.Шахавец.
3.Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе.Сабаленка.
4.перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок.Дуброўскі.Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма.Грахоўскі.
•••
Рукі адвалілісягл. рука.
Рукі не адваляццагл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)