драбната́, -ы́, ДМ -наце́, ж., зб. (разм.).

Маленькія, дробныя істоты або прадметы.

Рыбу вылавілі, засталася д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбната́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. драбната́
Р. драбнаты́
Д. драбнаце́
В. драбнату́
Т. драбнато́й
драбнато́ю
М. драбнаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

драбната́ ж., собир. мелкота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж., зб.

Дробныя істоты, прадметы. Часта бывае так: у вас нічога не ловіцца або клюе адна драбната, а ваш сусед цягае адну за адной вялікіх плотак ці галаўнёў. Матрунёнак. / Пра дзяцей. — На руках у яе [ўдавы] засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мелкота́

1. (отвлечённое сущ. к ме́лкий 1) драбната́, -ты́ ж., дро́бнасць, -ці ж.;

2. собир., шутл. драбяза́, -зы́ ж., дро́бязь, -зі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мале́ча ’маленькія дзеці, жывыя істоты’, ’драбната, драбяза’, ’дзіцяня’ (ТСБМ, Янк. 1, Сцяшк., Нас., Бяльк., Растарг.), ’чалавек нізкага росту’ (Растарг.). Укр. мале́ча ’малыя дзеці’, рус. мале́ча: смал. ’дзіця’, славен. malȏča ’дробязь’, серб.-харв. мало̀ћа ’малая колькасць’. Трубачоў (Проспект, 59–61) дапускае праблематычнасць пры ўзвядзенні гэтых форм да прасл. malotja; магчыма, ‑otja > ‑etja (?). Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мале́ча, ‑ы, ж.

Разм.

1. зб. Маленькія дзеці, жывыя істоты; драбната, драбяза. Малеча і старыя.. з дня ў дзень снавалі па лесе з лазовымі каробкамі і кошыкамі. Мележ. У школе дзевяцікласнікі не вельмі сябравалі з сямікласнікамі. Лічылі сямікласнікаў малечай. Арабей. Дзятлава малеча ў голым дупле на пацярусе і стружках вырастае. Клышка.

2. Маленькае дзіця, дзіцяня. Але глядзі, чаму не спіць малеча? Чаму з калыскі цягне ручаняткі? Дзяргай. Пашчыпваючы свае, яшчэ не па гадах залацістыя вусы, .. [конюх] гаварыў замілавана: — Малеча... А які конь, брат, вырасце! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мізэрны ’вельмі малы’, ’худы, схуднелы’, ’бедны’, ’нікчэмны’, ’благі (аб раллі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.; КЭС, лаг.; гродз., Сл. ПЗБ), мізэра ’худы, бедны’ (Шат.), мізэрыя ’бедната’ (Растарг.), мізэрня́к ’бедны селянін’ (Нас.), мізе́рны ’мізэрны’ (ТС), мызыро́та, мызыр́отьтедрабната, драбяза’ (Клім.), ст.-бел. мизерный, мисерный ’бедны’ (пач. XVI ст.), мизерия ’беднасць’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mizerny, mizerja, mizerota ’тс’, якія з лац. miseria ’гора, няшчасце, бяда’, ’цяжкасці’, miser ’абяздолены, гаротны’, ’варты жалю, убогі, дрэнны’ (Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 76; Кюнэ, Poln., 77). Сюды ж мізарне́ць, мізэрыць, мізэ́рнець ’худнець, чэзнуць, рабіцца меншым’, ’станавіцца нікчэмным’ (ТСБМ), ’бяднець’, ’даводзіць да галечы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мелюзгва́, мілюзге́ча, мілюзня́ ’малеча (дзеці)’, ’дробязь, глупства’. Рус. мелюзга́, мелузга́ ’мальга’, цвяр. мелюза ’дробны акунь’, пск., цвер. мелю́зговатый ’дробны’, цвяр. мелюно́к ’дробная рыба’. Балтызм. Параўн. лат. maĩle ’малеча моль-рыба’, літ. máila, zmaila ’тс’, maĩlius ’дробная рыба драбната’, а таксама рус. мель ’тс’, мелёк, мели́к ’дробна акунь’, укр. мілька ’тс’ (Буга, Rinkt., 1, 464). Аднак Фасмер (2, 596) суадносіць з рус. мелкий, мелю, што можна разглядаць як народную этымалогію. Нарашчэнне асновы ‑ʼуз‑ надае аснове дадатковае адценне ’дрыжаць, мільгаць’ (параўн, рус. арханг. мельзить ’здавацца дрыготкім’, ’мільгаць ва ўяўленні’, пск., цвяр. мелюзить ’мітусіцца, надакучліва мільгацець перад вачыма’. Зборныя суфіксы ‑г‑в‑а, ‑ня, ‑еча параўн. у мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)