до́нар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто дае кроў для пералівання або які-н. орган для перасадкі хворым.

|| прым. до́нарскі, -ая, -ае.

Донарская кроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́нар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. до́нар до́нары
Р. до́нара до́нараў
Д. до́нару до́нарам
В. до́нара до́нараў
Т. до́нарам до́нарамі
М. до́нару до́нарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

до́нар м., мед., физ. до́нор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́нар, ‑а, м.

Чалавек, які дае сваю кроў для пералівання хворым. // Чалавек, у якога бярэцца які‑н. орган для перасадкі (трансплантацыі) другому.

[Ад фр. donneur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́нардонар’ (БРС). Рус. до́нор, укр. до́нор. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 169–170), магчыма, запазычанне з англ. мовы на пачатку XX ст. Упершыню зафіксавана ў 1931 г. Параўн. англ. donor ’ахвяравальнік, донар’ (< лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́нор мед., физ. до́нар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)