до́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. до́за до́зы
Р. до́зы до́з
Д. до́зе до́зам
В. до́зу до́зы
Т. до́зай
до́заю
до́замі
М. до́зе до́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

до́за, -ы, мн. до́зы, доз, ж.

1. Дакладна адмераная колькасць чаго-н. (якога-н. рэчыва, лякарства і пад.).

Прымаць лякарства невялікімі дозамі.

Д. радыеактыўнага апрамянення.

2. перан. Некаторая колькасць чаго-н. (іроніі, смеху і пад.).

Д. яўнай іроніі і знявагі.

|| прым. до́завы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́за прям., перен. до́за, -зы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́за ж., прям., перен. до́за;

ко́нская д. — лошади́ная до́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́за, ‑ы, ж.

Порцыя лякарства, прызначаная на адзін прыём. Сцяпан хутка ўліў у знясіленае цела дзіцяці дозу камф[о]ры. Шамякін. // Колькасць рэчыва, якое ўносіцца ў што‑н., уваходзіць у састаў якой‑н. сумесі. Палікарпаўна.. настойліва параіла звяну зменшыць дозу азоту. Кулакоўскі. // перан. Некаторая колькасць чаго‑н. Сама справа была з вялікай дозай прыгодніцтва. Чорны. Гаўляйтэр не разумее.. сэнсу гэтых слоў, прасякнутых добрай дозай іроніі і нават яўнай знявагі. Лынькоў.

[Грэч. dosis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́задоза’ (БРС). Рус. до́за, укр. до́за. Запазычанне з франц. мовы (dose, а гэта з вучонай латыні: dosis < грэч. δόσις). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 153–154. Фасмер (1, 522) дапускае і ням. пасрэдніцтва, што менш верагодна (упершыню слова сустракаецца ў Фанвізіна ў «Пісьмах з Францыі»; гл. Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чатырохразо́вы, -ая, -ае.

Які быў, адбываўся, паўтараўся чатыры разы.

Чатырохразовае кармленне.

Ч. чэмпіён.

Чатырохразовая доза лякарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лошади́ный ко́нскі;

лошади́ная си́ла техн. ко́нская сі́ла;

лошади́ная до́за ко́нская до́за;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парашо́к

доза лякарства’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парашо́к парашкі́
Р. парашка́ парашко́ў
Д. парашку́ парашка́м
В. парашо́к парашкі́
Т. парашко́м парашка́мі
М. парашку́ парашка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гамеапа́тыя, -і, ж.

Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў чалавека прыметы гэтай хваробы.

|| прым. гомеапаты́чны, -ая, -ае.

Гомеапатычная доза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)