до́гма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную пры любых акалічнасцях.

Схаластычныя догмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́гма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. до́гма до́гмы
Р. до́гмы до́гмаў
Д. до́гме до́гмам
В. до́гму до́гмы
Т. до́гмай
до́гмаю
до́гмамі
М. до́гме до́гмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

до́гма ж. до́гма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́гма до́гма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́гма, ‑ы, ж.

1. Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і гістарычных умоў.

2. звычайна мн. (до́гмы, ‑аў). Асноўныя палажэнні якога‑н. вучэння. Догмы рыжскага права.

[Грэч. dogma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́гмадогма’ (БРС). Рус. до́гма, укр. до́гма. У рус. мове запазычанне з лац. мовы (лац. dogma < грэч.) у XVII ст. Ст.-бел. догма (вядомае з слоўніка Бярынды, гл. Булыка, Запазыч.), паводле Булыкі (там жа), узята прама з грэч. δόγμα.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́гмат, ‑у, М ‑маце, м.

1. Асноўнае палажэнне ў рэлігійным веравучэнні, якое прымаецца на веру і не падлягае крытыцы.

2. Тое, што і догма (у 1 знач.).

[Ад грэч. dogmatos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіраўні́цтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. кіраваць (у 1, 2 знач.).

2. Тое, чым можна і патрэбна кіравацца. Марксізм — не догма, а кіраўніцтва да дзеяння.

3. зб. Кіраўнікі. Кіраўніцтва калгаса. Кіраўніцтва завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́янне, ‑я, н.

1. Дзейнасць. Марксізм не догма, а кіраўніцтва да дзеяння. □ Свідравала мозг страшная думка, і ў той жа час у галаве борзда, борзда складаўся план дзеяння. Колас. // толькі мн. (дзе́янні, ‑яў). Учынкі, паводзіны. — Ён не малы і павінен адказваць за свае дзеянні перад судом. Алешка. // толькі мн. (дзе́янні, ‑яў). Ваенныя аперацыі. Дывізія выйшла з акружэння арганізаваная, гатовая весці баявыя дзеянні. «Звязда».

2. Работа, функцыяніраванне (машыны, механізма і пад.). Прывесці механізм у дзеянне. Праверыць машыну ў дзеянні. // Прымяненне, праяўленне на практыцы (закона, правіла і пад.). Прадоўжыць дзеянне дагавору.

3. Уплыў, уздзеянне. Дзеянне клімату на арганізм. Дзеянне святла на рост расліны. Дзеянне лякарства. // Праяўленне якой‑н. энергіі, сілы. Дзеянне выбуховай хвалі. Міна запаволенага дзеяння.

4. Падзея, аб якой ідзе гутарка; дзея (у 2 знач.). Дзеянне паэмы адносіцца да мінулага стагоддзя. // Развіццё падзей у літаратурным творы. Ход дзеяння ў п’есе.

5. Асноўны від матэматычнага вылічэння. Чатыры дзеянні арыфметыкі.

•••

Каэфіцыент карыснага дзеяння гл. каэфіцыент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)