дзі́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзі́ўны дзі́ўная дзі́ўнае дзі́ўныя
Р. дзі́ўнага дзі́ўнай
дзі́ўнае
дзі́ўнага дзі́ўных
Д. дзі́ўнаму дзі́ўнай дзі́ўнаму дзі́ўным
В. дзі́ўны (неадуш.)
дзі́ўнага (адуш.)
дзі́ўную дзі́ўнае дзі́ўныя (неадуш.)
дзі́ўных (адуш.)
Т. дзі́ўным дзі́ўнай
дзі́ўнаю
дзі́ўным дзі́ўнымі
М. дзі́ўным дзі́ўнай дзі́ўным дзі́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзі́ўны, -ая, -ае.

1. Які выклікае здзіўленне; нябачаны.

Малому прысніўся д. сон.

Дзіўна (прысл.) паводзіць сябе.

2. Цудоўны, чароўны.

Чуецца дзіўная музыка.

Дзіўная купальская ноч.

|| наз. дзі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзі́ўны стра́нный, удиви́тельный; непостижи́мый, неви́данный, дико́винный, мудрёный;

~ная рэч — удиви́тельно, стра́нно, стра́нное де́ло;

~ным чы́нам — удиви́тельным о́бразом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае здзіўленне; незвычайны. Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю. Колас. Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта ў шынялі паходным Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна. Танк. «Чу, фыр-р-р!» — пачуўся нейкі дзіўны гук, які нават цяжка перадаць. Ляўданскі.

2. Чароўны, дзівосны. Чуецца музыка дзіўная У повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары. Купала. Косцю думалася, як было б добра, каб Валя была разам з ім у гэту дзіўную месячную ноч, што так мякка ляжала над стэпам. Адамчык.

•••

Дзіва дзіўнае гл. дзіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзі́ўныдзіўны’. Гл. дзі́ва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіва́цкі, -ая, -ае.

Дзіўны, незвычайны, арыгінальны.

Д. учынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дико́винный дзі́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стра́нный дзі́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

престра́нный ве́льмі дзі́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ди́вный дзі́ўны, дзіво́сны, цудо́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)