дзяўча́ткі, -так мн.

1. де́вочки;

2. ласк. де́вушки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяўча́ткі, ‑так; адз. няма.

Разм. Ласк. да дзяўчаты (гл. дзяўчына). Твараў дзяўчатак-рахункаводаў Собіч не мог разабраць — на ўсіх іх ляжаў нейкі агульны цень перапалоху. Скрыган. Хлопцы і нават дзяўчаткі хіхікалі і круціліся на партах. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрасці́, -расту́, -расце́ш, -расце́; -расцём, -расцяце́, -расту́ць; падро́с, -расла́, -ло́; зак.

Трохі вырасці, стаць старэйшым.

Дрэўцы падраслі.

Дзяўчаткі за лета падраслі.

|| незак. падраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяўчы́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзяўчы́нка дзяўча́ткі
дзяўчы́нкі
Р. дзяўчы́нкі дзяўча́так
дзяўчы́нак
Д. дзяўчы́нцы дзяўча́ткам
дзяўчы́нкам
В. дзяўчы́нку дзяўча́так
дзяўчы́нак
Т. дзяўчы́нкай
дзяўчы́нкаю
дзяўча́ткамі
дзяўчы́нкамі
М. дзяўчы́нцы дзяўча́тках
дзяўчы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ребя́ткиII мн., разг., (парни) хло́пчыкі, -каў; (девушки) дзяўча́ткі, -так; (молодёжь обоего пола) хло́пчыкі і дзяўча́ткі; см. ребя́таII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяду́леў, ‑ева.

Які належыць дзядулю. Дзяўчаткі заняліся дзядулевай гаспадаркай. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пустак, ‑тка, м.

Разм. Аднагадовае цяля. Мае выпусткі-цялушкі, Як дзяўчаткі-весялушкі, А малыя бычаняты — Нібы тыя хлапчаняты. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

девчу́рка разг., ласк. дзяўчы́нка, -кі ж., мн. дзяўча́ткі, -так, дзеўчаня́ и дзеўчанё, -ня́ці ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піжо́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм. пагард. Падобны да піжона, які паводзіць сябе, як піжон. Славік засумаваў. Яму ўсё абрыдла: піжоністыя сябры, модныя дзяўчаткі,.. пласцінкі з мексіканскімі песнямі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуду́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ціха гаварыць, размаўляць. [Кума і баба] пачаставаліся ды сядзяць сабе, дудукаюць пра сёе, пра тое, а Жэнька дзіця купае. Крапіва. На прызбах пад хатамі сядзяць, дудукаюць дзяўчаткі і хлопцы-падлеткі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)