Дзя́тлава

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Дзя́тлава
Р. Дзя́тлава
Д. Дзя́тлаву
В. Дзя́тлава
Т. Дзя́тлавам
М. Дзя́тлаве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дзя́тлава ср., г. Дя́тлово

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́тлаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзя́тлаў дзя́тлава дзя́тлава дзя́тлавы
Р. дзя́тлавага дзя́тлавай
дзя́тлавае
дзя́тлавага дзя́тлавых
Д. дзя́тлаваму дзя́тлавай дзя́тлаваму дзя́тлавым
В. дзя́тлаў (неадуш.)
дзя́тлавага (адуш.)
дзя́тлаву дзя́тлава дзя́тлавы (неадуш.)
дзя́тлавых (адуш.)
Т. дзя́тлавым дзя́тлавай
дзя́тлаваю
дзя́тлавым дзя́тлавымі
М. дзя́тлавым дзя́тлавай дзя́тлавым дзя́тлавых

Іншыя варыянты: дзя́тлавы.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дя́тлово г. Дзя́тлава, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́тлаў, ‑ава.

Які належыць дзятлу. Дзятлава гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несугу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць несугучнага. Пазпяк толькі хацеў быў знайсці дзятла, але пачуў недзе далёка глухое дзятлава рэха. Толькі вось вуха ўлоўлівала нейкую несугучнасць... Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зімо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае зімой, звязаны з зімой; зімні. Зімовы вечар. Зімовыя канікулы. □ Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. Лынькоў. Сіні зімовы змрок спускаўся над мястэчкам. Навуменка. // Які выкарыстоўваецца зімой, прызначаны для зімы. Зімовая шапка. □ [Вавёрка] знайшла старое дзятлава гняздо на елцы, куды і сабралася перанесці жалуды для зімовых запасаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мале́ча, ‑ы, ж.

Разм.

1. зб. Маленькія дзеці, жывыя істоты; драбната, драбяза. Малеча і старыя.. з дня ў дзень снавалі па лесе з лазовымі каробкамі і кошыкамі. Мележ. У школе дзевяцікласнікі не вельмі сябравалі з сямікласнікамі. Лічылі сямікласнікаў малечай. Арабей. Дзятлава малеча ў голым дупле на пацярусе і стружках вырастае. Клышка.

2. Маленькае дзіця, дзіцяня. Але глядзі, чаму не спіць малеча? Чаму з калыскі цягне ручаняткі? Дзяргай. Пашчыпваючы свае, яшчэ не па гадах залацістыя вусы, .. [конюх] гаварыў замілавана: — Малеча... А які конь, брат, вырасце! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скепты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да скептыцызму (у 1 знач.). Скептычная філасофія.

2. Схільны да скептыцызму (у 2 знач.). — У ружовым канверце — значыць, любіць, — суцяшае мяне Аня Славіна. — Не было пад рукою іншага, — смяецца скептычная Насця Дзятлава. Васілевіч. // Які выказвае, выяўляе скептыцызм. Скептычны тон. □ Праўда, кволы ты надта, хто цябе возьме, — акінуў .. [Апанас] скептычным позіркам Лёню. Нядзведскі. Аптэкар Плакс, хоць і цёмна было, але зрабіў на твары сваім бязмежна скептычную міну. Зарэцкі. // Прасякнуты скептыцызмам, поўны скептыцызму. Скептычныя адносіны да людзей. □ На самай справе, карціна «Мяцежнікі» атрымалася змрочная, глыбока скептычная. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)