дзяру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж. (разм.).

Грубая тоўстая тканіна; вопратка з такой тканіны.

|| памянш. дзяру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

|| прым. дзяру́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяру́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзяру́га дзяру́гі
Р. дзяру́гі дзяру́г
Д. дзяру́зе дзяру́гам
В. дзяру́гу дзяру́гі
Т. дзяру́гай
дзяру́гаю
дзяру́гамі
М. дзяру́зе дзяру́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзяру́га ж., разг. (холст) дерю́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяру́га, ‑і, ДМ ‑рузе, ж.

1. Тоўстая грубая тканіна. Ткаць дзяругу. □ Ты вострым плугам рэзаў дзірваны, Насіў з дзяругі Шытыя штаны. Куляшоў.

2. Посцілка з такой тканіны. Вокны завешаны дзяругамі. Навуменка. [Жанчыны] улажылі Рыгораў куфэрак на воз і пакрылі яго дзяругаю. Гартны. // Пра ўсякую адзежыну з такой тканіны. — Чаму ты адзяеш гэту дзяругу? Адзявай з гальштукам. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Памянш. да дзяруга; тое, што і дзяруга (у 2 знач.). Ліда ляжала на пасцелі, уткнуўшыся тварам у падушку і прыкрыўшыся да пояса лёгкаю дзяружкаю. Колас. Вулічнае акно было ўжо завешана дзяружкай. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дерю́га ж., разг. дзяру́га, -гі ж., радно́, -на́ ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Радзю́га ’посцілка з грубай тоўстай тканіны’ (Ян., Сл. Брэс.), ’дзяружка’ (Сцяшк.; навагр., Сл. ПЗБ), ’грубая тканіна (Чач.), радзю́жка, радзю́шка ’дзяружка’ (ТСБМ, Нар. лекс., Сцяшк.; смарг., маст., свісл., ваўк., гарад., Сл. ПЗБ; беласт., ЖНС), ’посцілка з грубых нітак’ (Юрч. СНЛ), ’саматканая посцілка’ (Выг., Мат. Гом.), радзю́жына ’грубая, рэдкая тканіна’ (Федар.), ’гунька’ (гарад., Сл. ПЗБ). Няма дакладвай этымалогіі. Можна меркаваць, што ўварылася ад радно́ (гл.) пад уплывам слова дзяру́га (гл.) або ад рэ́дкі (гл.). Паводле Карскага (2–3, 33), — перастаноўкай складоў з дзяруга (< драць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранджу́гадзяруга’ (Бяльк.). Відавочна ад *раджуга, што варыянта да радзюга (гл.); штучная назалізацыя, характэрная для некаторых гаворак усходу Беларусі, магчыма звязана з жаданнем зрабіць больш “культурнымі” некаторыя вясковыя словы, параўн. рамбіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́нька ’торбачка на хлеб, сплеценая з бяросты’ (Некр., Шат.); ’берасцяная кашолка’ (Працы, 6), лун. вэрэ́нька ’кошык для ягад’ (Шатал.), укр. вере́ня ’раднінка’, бук. вере́нь, вере́нядзяруга’, рус. вере́нька ’плецены кошык’, уладз., кастр. ’венцер’. Звязана з літ. vérti ’нанізваць, уцягваць нітку’, лат. vērt ’нанізваць’, грэч. ἀείρω ’звязваю’, алб. vjer ’вешаю’ і інш., а таксама з вярэні (гл.). Сюды ж вярэ́ня ’кошык’ (Шн., 3); ’торбачка’ (мін., Жыв. сл.); ’някемлівы, мешкаваты чалавек, няўдалы’ (Янк. I, докш., Янк. Мат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)