дзяду́ня

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзяду́ня дзяду́ні
Р. дзяду́ні дзяду́нь
Д. дзяду́ню дзяду́ням
В. дзяду́ню дзяду́нь
Т. дзяду́нем дзяду́нямі
М. дзяду́ню дзяду́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяду́ня м., ласк. де́душка, деду́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяду́ня, ‑і, м.

Тое, што і дзядуля. [Жанна:] Дзядуня, мне каб трошачкі чаго з’есці, я адразу б і заснула. Шамякін. — Ой, дзядуня! Вазьмі і мяне з сабою, — папрасілася Надзя. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.

1. Бацькаў або матчын бацька.

2. Стары чалавек.

Сюды прыходзіў мудры д.

3. Муж (разм.).

Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).

Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.

Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.

|| памянш.-ласк. дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).

|| ласк. дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м. і дзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.

|| прым. дзе́даўскі, -ая, -ае і дзядо́ўскі, -ая, -ае.

Дзедаўская спадчына.

Дзядоўская паходка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

де́душка в разн. знач. дзед, род. дзе́да м., дзяду́ля, -лі м., дзяду́ня, -ні м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)