Дзю́к

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Дзю́к Дзю́кі
Р. Дзю́ка Дзю́каў
Д. Дзю́ку Дзю́кам
В. Дзю́ка Дзю́каў
Т. Дзю́кам Дзю́камі
М. Дзю́ку Дзю́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гадзю́ка, -і, ДМ -дзю́цы, мн. -і, -дзю́к, ж.

1. Ядавітая змяя з чорнай зігзагападобнай паласой уздоўж спіны.

2. перан. Пра небяспечнага, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).

Не жанчына, а г.

|| прым. гадзю́чы, -ая, -ае.

Гадзючая скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гадзю́ка, ‑і, ДМ ‑дзюцы; Р мн.дзюк; ж.

1. Ядавітая змяя шэрага колеру з чорнай зігзагападобнай паласой уздоўж спіны. А гэтым часам пры сасонцы Гадзюка грэецца на сонцы, — Блішчыць на ёй узор лускі. Крапіва. Вялікая светла-шэрая гадзюка з выразным чорным узорам на спіне гналася па сцежцы за травяной жабай. В. Вольскі.

2. Разм. лаянк. Пра небяспечнага шкоднага чалавека. Людзі маўчалі: такі час, можа знайсціся гадзюка якая, і тады памінай, як чалавека звалі. Шчарбатаў.

•••

Гадзюка падкалодная — тое, што і змяя падкалодная (гл. змяя).

Прыгрэць гадзюку на (сваіх) грудзях гл. прыгрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)