дзе́даўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дзе́даўскі |
дзе́даўская |
дзе́даўскае |
дзе́даўскія |
| Р. |
дзе́даўскага |
дзе́даўскай дзе́даўскае |
дзе́даўскага |
дзе́даўскіх |
| Д. |
дзе́даўскаму |
дзе́даўскай |
дзе́даўскаму |
дзе́даўскім |
| В. |
дзе́даўскі (неадуш.) дзе́даўскага (адуш.) |
дзе́даўскую |
дзе́даўскае |
дзе́даўскія (неадуш.) дзе́даўскіх (адуш.) |
| Т. |
дзе́даўскім |
дзе́даўскай дзе́даўскаю |
дзе́даўскім |
дзе́даўскімі |
| М. |
дзе́даўскім |
дзе́даўскай |
дзе́даўскім |
дзе́даўскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзе́даўскі і дзядо́ўскі, -ая, -ае.
1. гл. дзед¹.
2. перан. Атрыманы ў спадчыну ад продкаў; старадаўні або ўстарэлы.
Дзедаўская тэхніка.
Д. спосаб апрацоўкі зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзе́даўскі і дзядо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дзеда 1 (у 1, 2 знач.). Хата наша — яшчэ дзедаўская, малая і нізкая. Брыль. Першы раз .. пакідаю з прымусу Кут дзядоўскі, што казкамі здаўна пранік. Тарас.
2. Атрыманы ў спадчыну ад продкаў, уласцівы продкам; старадаўні; устарэлы. Дзедаўскі спосаб апрацоўкі зямлі. Дзедаўская тэхніка. Дзедаўскія звычкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзед¹, -а, М дзе́дзе, мн. дзяды́, дзядо́ў, м.
1. Бацькаў або матчын бацька.
2. Стары чалавек.
Сюды прыходзіў мудры д.
3. Муж (разм.).
Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (прыказка).
◊
Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.
Следам за дзедам — па прыкладзе старэйшых.
|| памянш.-ласк. дзядо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.; разм.).
|| ласк. дзяду́ля, -і, мн. -і, -ль, м., дзяду́ня, -і, мн. -і, -нь, м. і дзяду́ся, -і, мн. -і, -сь, м.
|| прым. дзе́даўскі, -ая, -ае і дзядо́ўскі, -ая, -ае.
Дзедаўская спадчына.
Дзядоўская паходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзядо́ўскі гл. дзе́даўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзядо́ўскі,
гл. дзедаўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́даўшчына, ‑ы, ж.
Разм.
1. Спадчына пасля дзеда (пераважна зямельная).
2. Дзедаўскі, старадаўні спосаб, звычай. — А шум ужо даўно па раёне ідзе: пятроўцы назад пайшлі, на дзедаўшчыну павярнулі! Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)