дзе́вер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мужаў брат.

Мой д. — справядлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́вер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзе́вер дзе́веры
Р. дзе́вера дзе́вераў
Д. дзе́веру дзе́верам
В. дзе́вера дзе́вераў
Т. дзе́верам дзе́верамі
М. дзе́веру дзе́верах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзе́вер м. де́верь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́вер, ‑а, м.

Мужаў брат. На Супронавых дачок ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, залоўка ці ятроўка. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзе́вердзевер, брат мужа’ (БРС). Рус. де́верь, укр. ді́вер, ст.-польск. dziewierz, чэш. deveř, балг. де́вер, ц.-слав. дѣверь. Прасл. *děverь. І.‑е. *dai̯u̯er‑. Параўн. літ. dieveris, ст.-інд. devâr‑, лац. lēvir, ст.-грэч. δᾱήρ. Фасмер, 1, 491; Траўтман, 43; Бернекер, 1, 198; Трубачоў, Эт. сл., 5, 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

де́верь дзе́вер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. заловак; ж.

Мужава сястра. На Супронавых дочак ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, валоўка ці ятроўка, ці чужы чалавек. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перані́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Разм. Знішчыць, панішчыць усё, многае або ўсіх, многіх. А дзевер, не памятаючы сябе, уляцеў за .. [Марынай] следам і замахаў сякерай, зароў дзікім голасам: — Засяку-у!.. Усё кодла тваё перанішчу!.. Усё насенне звяду!.. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спрытны і жвавы ў рабоце. Стала.. [цётка] жвавая, упраўная, усё ў руках гарыць: снеданне гатуе, .. па бадоўлі цесляру памагае. Сяркоў. [Анішчук:] Упраўная [Вясніна] каля работы. Калі возьмецца ці то араць або касіць, работа ў яе гарыць. Гурскі. / Пра рухі, рукі. [Салдаты] ўпраўнымі, звычнымі рухамі земляробаў, не разгінаючыся, моўчкі закідвалі тугімі лустамі.. зямлі вузкую, чорную яму. Самуйлёнак. // Які паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі. Чалавек, што памагаў.. [Марыне] сеяць,.. распрагаў коней і пахмура бубніў: — Твой дзевер, Марына, вельмі ж упраўны. Куды ні прыеду, а ў яго ўжо гатова. Узарана і пасеяна. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)