джу́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. джу́т
Р. джу́ту
Д. джу́ту
В. джу́т
Т. джу́там
М. джу́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

джут, -у, М джу́це, м.

Травяністая расліна сямейства мальвавых, што разводзіцца для тэкстыльнай прамысловасці, а таксама валакно гэтай тканіны.

|| прым. джу́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джут (род. джу́ту) м., бот. джут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джут бот., текст. джут, род. джу́ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джут 1, ‑у, М джуце, м.

Травяністая трапічная расліна сямейства ліпавых, валокны якой ідуць на выраб грубых тканін, вяровак.

[Англ. jute.]

джут 2, ‑у, М джуце, м.

Масавая гібель жывёлы ад бяскорміцы ў мясцовасцях з круглагадовай пашай.

[Манг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́павы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліпы ​1, уласцівы ёй. Ліпавая кара. // Які складаецца з ліп, абсаджаны імі. Наабапал дарогі ў фальварак амаль ад самага лесу цягнуліся густыя старасвецкія ліпавыя прысады. Колас. // Зроблены з драўніны, лыка, кары ліпы. Ліпавая кадушка. □ З лесу выходзіць бацька. На ім доўгая белая кашуля і новыя ліпавыя лапці. Асіпенка. // Прыгатаваны, сабраны з ліпавага цвету. Ліпавы чай. Ліпавы мёд.

2. у знач. наз. лі́павыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца ліпа, джут і інш.

•••

Ліпавы цвет гл. цвет.

лі́павы 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падроблены, фальшывы, несапраўдны. Ліпавыя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)