Джо́н

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Джо́н Джо́ны
Р. Джо́на Джо́наў
Д. Джо́ну Джо́нам
В. Джо́на Джо́наў
Т. Джо́нам Джо́намі
М. Джо́не Джо́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лагары́фм ’паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік- аснову, каб атрымаць дадзены лік’ (ТСБМ). Запазычана з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 89) < фр. logarithme < лац. logarithmus. Слова стварыў шатландскі матэматык Джон Нэпір у 1614 г. (Фасмер, 2, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паразмаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Размаўляць некаторы час. Таварыш Васіль нават паразмаўляў крыху з сялянамі, якія ехалі працаваць на лесапільню. Пестрак. Падыходзь, паразмаўляем трохі, Спадабаўся мне ты, юны Джон. Панчанка.

2. Перагаварыць з кім‑н. — Паразмаўляў я з ім [Нарніцкім] сам-насам адзін раз, другі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. у каго-што або чым. Поркаць чым‑н., пастукваць, датыкаючыся да чаго‑н. [Стары] .. разгублена міргаў вачамі і тыкаў у зямлю кійком. Ракітны. І ты, пасляваенны Джон, Калі сумленню не салжэш ты, Наўрад ці пальцам у батон Ты будзеш тыкаць: дзе свяжэйшы? Чэрня. // што. Утыкаць, усоўваць у што‑н. Дрыжала рука. Круціла, ламала карабок з сярнічкамі, тыкала іх у зубы. Пташнікаў. // чым. Паказваць на каго‑, што‑н. — Вунь, бачыш, — тыкаў, паказваў Дубавец пальцам туды, дзе ляжаў пень. Капыловіч. А самы маладзейшы, відаць, пазнаў сваю вінтоўку на плячы ў аднаго з партызан, паказваў на яе пальцам і тыкаў сябе ў грудзі. Няхай. Паўлік, поўны гонару, што яго пахвалілі, тыкаў тонкім мурзатым пальчыкам у кніжку, называў літары. Арабей.

2. што або чым. Разм. Падносіць блізка, паказваючы што‑н. А мне ён кніжку тыкае пад нос, паказвае. // перан. Назойліва гаварыць, напамінаць пра што‑н.; упікаць чым‑н. [Васіль:] — Ты мне фронтам не тыкай. Васілевіч.

3. што. Разм. Даваць, тыцкаць што‑н. каму‑н. Тыкаць цукерку дзіцяці.

•••

Пальцам (пальцамі) тыкаць — тое, што і пальцам (пальцамі) паказваць (гл. паказваць).

Тыкаць (свой) нос — тое, што і сунуць (свой) нос (гл. сунуць).

Тыкаць носам — звяртаць чыю‑н. увагу на што‑н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме).

Тыкаць у вочы (у нос) каму — рабіць папрок, упікаць у чым‑н.

ты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

Разм. фам. Звяртацца да каго‑н. на «ты».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)