двухпавярхо́вы, -ая, -ае.

Вышынёй у два паверхі.

Д. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухпавярхо́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двухпавярхо́вы двухпавярхо́вая двухпавярхо́вае двухпавярхо́выя
Р. двухпавярхо́вага двухпавярхо́вай
двухпавярхо́вае
двухпавярхо́вага двухпавярхо́вых
Д. двухпавярхо́ваму двухпавярхо́вай двухпавярхо́ваму двухпавярхо́вым
В. двухпавярхо́вы (неадуш.)
двухпавярхо́вага (адуш.)
двухпавярхо́вую двухпавярхо́вае двухпавярхо́выя (неадуш.)
двухпавярхо́вых (адуш.)
Т. двухпавярхо́вым двухпавярхо́вай
двухпавярхо́ваю
двухпавярхо́вым двухпавярхо́вымі
М. двухпавярхо́вым двухпавярхо́вай двухпавярхо́вым двухпавярхо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двухпавярхо́вы двухэта́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

З двума паверхамі, у два паверхі. Двухпавярховы дом. □ Не даязджаючы да рэчкі, усе пазлазілі з фурманкі, каб запыніцца на мастку, палюбавацца двухпавярховым млыном і струменем вады, якая падала ўніз з запруды на вышыні некалькіх сажняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухэта́жный двухпавярхо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катэ́дж, -а, мн. -ы, -аў, м.

Індывідуальны гарадскі ці сельскі жылы дом (звычайна двухпавярховы) з зямельным участкам.

К. з мансардай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асабня́к, ‑а, м.

Дом багатага ўласніка, пабудаваны асобна для адной сям’і. Белы двухпавярховы асабняк.. быў аддзелены ад вуліцы нешырокім палісаднікам. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калі́сьці, прысл.

Некалі ў мінулым, даўней. Каля ўваходу ў літаратурны музей — двухпавярховы белы дом, у якім Леў Мікалаевіч вучыў калісьці сялянскіх дзяцей. Брыль. Я горы палюбіў, з якімі Калісьці Лермантаў дружыў. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сіцца, ‑сіцца; незак.

Уздымацца над навакольнымі прадметамі. У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Шпіталь быў недалёка, у невялічкім парку, дзе ціха высіліся стагоднія ліпы і вязы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Прыстасаванне, устаноўка для сушкі чаго‑н. Барабанная сушылка.

2. Памяшканне, дзе адбываецца сушка, прасушванне чаго‑н. Суконнае прадпрыемства ў Хомску Кобрынскага павета размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках: самы вялікі двухпавярховы дом — два цэхі.., яшчэ адзін мураваны дом. .. Астатнія, драўляныя памяшканні — [фарбавальня], сушылка, сталярная, слясарная і іншыя майстэрні. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)