двухко́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двухко́лавы двухко́лавая двухко́лавае двухко́лавыя
Р. двухко́лавага двухко́лавай
двухко́лавае
двухко́лавага двухко́лавых
Д. двухко́лаваму двухко́лавай двухко́лаваму двухко́лавым
В. двухко́лавы (неадуш.)
двухко́лавага (адуш.)
двухко́лавую двухко́лавае двухко́лавыя (неадуш.)
двухко́лавых (адуш.)
Т. двухко́лавым двухко́лавай
двухко́лаваю
двухко́лавым двухко́лавымі
М. двухко́лавым двухко́лавай двухко́лавым двухко́лавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двухко́лавы двухколёсный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухко́лавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і двухколы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухколёсный двухко́лавы, двухко́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шараба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лёгкі, звычайна двухколавы экіпаж.

|| прым. шараба́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухко́лы, см. двухко́лавы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арба́, -ы́, мн. а́рбы, -аў, ж.

Высокі двухколавы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколавы — ва Украіне, у Крыме, на Каўказе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шараба́н, ‑а, м.

1. Адкрыты чатырохколавы экіпаж з папярочнымі сядзеннямі ў некалькі радоў.

2. Аднаконны двухколавы экіпаж; кабрыялет.

[Фр. char-à-bancs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тандэ́м ’размяшчэнне адно за другім’, ’двухмесны веласіпед’ (ТСБМ). Праз польск. tandem ’двухколавы вазок, запрэжаны цугам, адзін за адным, коньмі’, ’веласіпед з двума сядзеннямі’, з англ. tandem ’размяшчэнне гужам, адно за адным; веласіпед для дзвюх асоб, якія сядзяць адна за адной’ < лац. tandem < *tamdem ’урэшце, урэшце рэшт’, што трансфармавалася ў значэнне ’ў даўжыню’, ’у працяг’, г. зн. ’адзін за адным’ (Сной₂, 750).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабанту́й ’у татараў і башкіраў народнае свята, звязанае з заканчэннем веснавых палявых работ’, ’шумлівая пагулянка; калатня, бітва’ (ТСБМ). Праз рус. сабанту́й ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з тат. сабанту́й ’банкет у канцы свята веснавога ворыва’, ад сабан ’двухколавы плуг’ і туй, той ’банкет, баль’; гл. Трубачоў, Дополн., 3, 541. Аб магчымым існаванні слова сабан і ў бел. гаворках сведчыць наяўнасць яго ў гаворках беларускіх перасяленцаў у Сібіры: “пахалі бабы, плугоў не была, сабані толькі” (Бел.-рус. ізал., 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)