дваро́вы, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да хаты, сядзібы, знаходзіцца на двары¹ (у 1 і 2 знач.).

Дваровыя пабудовы.

2. Прыгонны, узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (пра сялян) (гіст.).

Дваровыя людзі.

Флігель для дваровых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дваро́вы дваро́вая дваро́вае дваро́выя
Р. дваро́вага дваро́вай
дваро́вае
дваро́вага дваро́вых
Д. дваро́ваму дваро́вай дваро́ваму дваро́вым
В. дваро́вы (неадуш.)
дваро́вага (адуш.)
дваро́вую дваро́вае дваро́выя (неадуш.)
дваро́вых (адуш.)
Т. дваро́вым дваро́вай
дваро́ваю
дваро́вым дваро́вымі
М. дваро́вым дваро́вай дваро́вым дваро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дваро́вы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. дваро́вы дваро́выя
Р. дваро́вага дваро́вых
Д. дваро́ваму дваро́вым
В. дваро́вага дваро́вых
Т. дваро́вым дваро́вымі
М. дваро́вым дваро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дваро́вы

1. (относящийся ко двору) дворо́вый;

д. саба́ка — дворо́вая соба́ка;

2. (относящийся к усадьбе) уса́дебный; поме́стный;

~выя пабудо́вы — уса́дебные постро́йки;

3. ист. (принадлежащий к дворне) дворо́вый;

д. чалаве́к — дворо́вый челове́к;

4. в знач. сущ., ист. дворо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дваро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да двара ​1 (у 1, 2 знач.). Дваровы сабака. Дваровыя будынкі.

2. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (аб прыгонных сялянах). Дваровыя людзі. □ Зосю «Мікалаішку» зналі.. многія дзецюкі з бліжэйшых к Сілцам вёсак, дробныя фальваркоўцы і дваровыя служачыя. Гартны. / у знач. наз. дваро́вы, ‑ага, м.; дваро́вая, ‑ай, ж. Сам [аканом] ехаць да .. [пана] баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дворо́вый

1. прил. дваро́вы;

2. сущ., ист. дваро́вы, -вага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дварня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Дваровы непародзісты сабака.

Насустрач нам кінуўся здаравенны д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дво́рны, см. дваро́вы2, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

барбо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі дваровы сабака.

2. перан. Пра злога, грубага чалавека (лаянк.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалядзі́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме.

2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)