двана́ццаты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двана́ццаты двана́ццатая двана́ццатае двана́ццатыя
Р. двана́ццатага двана́ццатай
двана́ццатае
двана́ццатага двана́ццатых
Д. двана́ццатаму двана́ццатай двана́ццатаму двана́ццатым
В. двана́ццатага (адуш.)
двана́ццаты (неадуш.)
двана́ццатую двана́ццатае двана́ццатых (адуш.)
двана́ццатыя (неадуш.)
Т. двана́ццатым двана́ццатай
двана́ццатаю
двана́ццатым двана́ццатымі
М. двана́ццатым двана́ццатай двана́ццатым двана́ццатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двана́ццаты двена́дцатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двана́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дванаццаць. Дванаццатая гадзіна. Дванаццаты кіламетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двана́ццаць, -і, ліч. кольк.

Лік і колькасць 12.

Тры разы па чатыры — д.

Д. месяцаў.

|| парадк. двана́ццаты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двена́дцатый двана́ццаты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сне́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

|| прым. сне́жаньскі, -ая, -ае.

С. дзень кароценькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сне́жань, ‑жня, м.

Дванаццаты месяц каляндарнага года. У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак снежня. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сне́жань ‘дванаццаты месяц каляндарнага года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.). Толькі беларускае; часткова (у каранёвай частцы) яму адпавядае рус. дыял. сне́жа ‘люты’. Утворана па традыцыйнай народнай мадэлі назваў месяцаў замест студзень раней ‘дванаццаты месяц’, цяпер ‘першы’. Магчыма, ад снежны ‘багаты снегам’ ці снежыць ‘ісці (пра снег)’ з суф. ‑ань, гл. снег. Спецыяльна гл. Шаўр, Этимология–1971, 98, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпусціць.

•••

З рук не выпускаць чаго — увесь час займацца чым‑н. Бацька памёр, калі.. [Сашы] ішоў дванаццаты год. З таго часу яна не выпускае з рук ні лейцаў, ні плуга. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак., каго-што.

1. Прыкончыць, прыбіць раненага, недабітага. Дабіць падстрэленага драпежніка. // Канчаткова разграміць, знішчыць. Дабіць ворага.

2. Разбіць астатняе; разбіць канчаткова недабітае. Дабіць апошнія талеркі.

3. Скончыць біць (пра гадзіннік і пад.). Куранты дабілі дванаццаты ўдар.

4. Убіваючы, дагнаць да пэўнага месца ці да канца. Дабіць кол. // Скончыць убіванне. Дабіць апошні цвік.

5. перан. Разм. Завяршыць выкананне якой‑н. работы. Дабіць пракос.

•••

Дабіць да ручкі — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)