даёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пасудзіна, у якую дояць малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даё́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даё́нка даё́нкі
Р. даё́нкі даё́нак
Д. даё́нцы даё́нкам
В. даё́нку даё́нкі
Т. даё́нкай
даё́нкаю
даё́нкамі
М. даё́нцы даё́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даёнка ж. подо́йник м., дойни́к м., дои́льник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пасудзіна, у якую дояць малако. Да самых краёў сырадой Запеніцца ў звонкай даёнцы. Аўрамчык. У кароўніку грымелі ланцугі, чуўся звон бляшаных даёнак, цурканне малака ды чмыханне кароў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даёнка, дайніца; падойнік (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дайні́ца ж., обл., см. даёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подо́йник м. даёнка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дайні́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і даёнка. Сырадой нясуць дзяўчаты, што аж пеніцца ў дайніцах. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здайна́ ’нагбом’ (слонім., Нар. лекс.). З + р. скл. назоўніка *dojьnъ/o, з якім звязаны вытворныя даёнка, дайніца ’пасудзіна для даення’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дои́льник м., дои́льница ж., обл. даёнка, -кі ж., дайні́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)