дацягну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дацягну́ся даця́гнемся
2-я ас. даця́гнешся даця́гнецеся
3-я ас. даця́гнецца даця́гнуцца
Прошлы час
м. дацягну́ўся дацягну́ліся
ж. дацягну́лася
н. дацягну́лася
Загадны лад
2-я ас. дацягні́ся дацягні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час дацягну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дацягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак., да чаго.

1. Выцягваючыся, дастаць што-н., дакрануцца да чаго-н.

Д. да столі.

2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якой-н. мяжы.

Чарга дацягнулася да дзвярэй.

3. Марудна праходзячы, дасягнуць якога-н. тэрміну.

Час дацягнуўся да восені.

4. 3 цяжкасцю дайсці да якога-н. месца (разм.).

Стары ледзь дацягнуўся да ложка.

|| незак. даця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дацягну́цца сов.

1. в разн. знач. дотяну́ться;

д. да ве́рхняй палі́цы — дотяну́ться до ве́рхней по́лки;

чарга́у́лася да дзвярэ́йо́чередь дотяну́лась до две́ри;

2. разг. (с трудом) дотащи́ться; доплести́сь, добрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дацягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. Выцягваючыся або працягваючы што‑н., дастаць, дакрануцца да каго‑, чаго‑н. Дацягнуцца рукой да столі. □ Быў .. [жарэбчык] надта слабенькі. Сам нават да матчынага малака не мог дацягнуцца. Якімовіч. // перан. Дасягнуць, дамагчыся чаго‑н. Атрымлівалася, што каб дацягнуцца да таго ўдою, аб якім гаварыла радыё, трэба, прынамсі, двум ці тром суседзям зліць са сваіх даёнак у адну пасудзіну. Хадановіч.

2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якога‑н. месца. А дом усё рос і пакрыху дацягнуўся да акон. Чарнышэвіч.

3. Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Стэп быў бязлюдны. У каго не хапіла сіл дацягнуцца да горада, спалі, дзе хто мог. Няхай. [Лясніцкі] ледзь дацягнуўся да ложка, кінуўся ніц, не раздзеўшыся, і адразу заснуў, як забіты. Зарэцкі. // перан. Працягнуцца, дайсці да якой‑н. мяжы (пра час). [Сашка] пачаў думаць, як бы выгадна ў першы дзень паказацца перад .. [супрацоўнікамі]. У такіх думках час дацягнуўся да паловы чацвёртай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доволочи́ться давалачы́ся, дацягну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доволо́чься давалачы́ся, дацягну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дотащи́ться дацягну́цца; давалачы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дацягнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доплести́сь сов., разг. дапле́сціся, дацягну́цца, давалачы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

добрести́ сов. дабрысці́, дайсці́, дацягну́цца, давалачы́ся, дапле́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)