даслужы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.

1. Служачы, дасягнуць чаго-н.

Д. да чыну капітана.

2. Атрымаць непрыемныя вынікі сваімі адмоўнымі паводзінамі (разм., іран.).

Ну што, даслужыўся?

|| незак. даслу́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даслужы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даслужу́ся даслу́жымся
2-я ас. даслу́жышся даслу́жыцеся
3-я ас. даслу́жыцца даслу́жацца
Прошлы час
м. даслужы́ўся даслужы́ліся
ж. даслужы́лася
н. даслужы́лася
Загадны лад
2-я ас. даслужы́ся даслужы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час даслужы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даслужы́цца сов.

1. дослужи́ться;

д. да паса́ды зага́дчыка — дослужи́ться до до́лжности заве́дующего;

2. прост., ирон. (получить в результате своего поведения) зарабо́тать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.

1. Службай дабіцца, дамагчыся якога‑н. звання, пасады і пад. Даслужыцца да маёра. □ Ні да якіх чыноў .. [Лук’янскі] не даслужыўся, медалёў не зарабіў. Чорны.

2. Разм. іран. Адмоўнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемных вынікаў, паклікаць бяду, кару. Даслужыўся, што з работы выгналі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дослужи́ться даслужы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да даслужыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даслу́жвацца несов.

1. дослу́живаться; см. даслужы́цца1;

2. прост., ирон. (получать в результате своего поведения) зараба́тывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)