дарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.

1. што і за што. Зняць (знімаць) віну за што-н.

Усё можна д., толькі не хлусню.

Гэты промах мы можам яму д.

Вы мне даруйце за маю нетактоўнасць.

2. зак. Падарыць, узнагародзіць.

Д. зняволенаму волю.

Д. грамату.

3. зак., што, каму. Вызваліць ад якога-н. абавязацельства.

Д. доўг.

4. у знач. пабочн. сл. дару́й(це). Ужыв. пры звароце да каго-н. з просьбай прабачыць за што-н.

Даруйце, я затрымаўся.

Дараваць жыццё — памілаваць асуджанага да пакарання смерцю.

|| зак. падарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е, -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. дарава́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дару́ю дару́ем
2-я ас. дару́еш дару́еце
3-я ас. дару́е дару́юць
Прошлы час
м. дарава́ў дарава́лі
ж. дарава́ла
н. дарава́ла
Загадны лад
2-я ас. дару́й дару́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дару́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дарава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дару́ю дару́ем
2-я ас. дару́еш дару́еце
3-я ас. дару́е дару́юць
Прошлы час
м. дарава́ў дарава́лі
ж. дарава́ла
н. дарава́ла
Загадны лад
2-я ас. дару́й дару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дарава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

знервава́цца, ‑рвуюся, ‑рвуешся, ‑рвуецца; зак.

Стаць вельмі нервозным ад пастаянных хваляванняў і турбот; стаміцца ад нервовага напружання. Знервавацца, чакаючы адказу. □ — Ты, браце, даруй, што я грубаваты быў. Знерваваўся, лежачы ў закутку тым, проста азвярэў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча; зак., што і без дап.

1. Сказаць ціха, шэптам. Даруй мне, дачушка! — здавалася, толькі аднымі вуснамі прашаптаў Кандрат. Кулакоўскі. — Трэба праверыць, — ледзь чутна прашаптаў Юрка і асцярожна спусціўся на зямлю. Курто.

2. Шаптаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашаламі́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.

Разгубіцца, здзівіцца. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: заедзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Колас. — Не пазнаеш? — перачытаў Рыгора Артур. — Ах, даруй, я зусім ашаламіўся... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надры́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надарваць (у 1 знач.).

2. Надарванае месца. Надрыў на мяшку.

3. перан. Празмернае фізічнае напружанне. Ганяў за двое ці больш узбоч шашы прыглушана і з надрывам узвываў грузавік. Гроднеў.

4. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні сваіх пачуццяў. Даруй, Настуля, — ціха, з балючым надрывам у голасе, сказаў [Грысь]. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-то, часціца вылучальная.

Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак. і незак.

1. што. Зняць (знімаць) віну за што‑н.; прабачыць (прабачаць). Усё магу дараваць, а хлусню — ніколі. Асіпенка. Крытык! Родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць то ты кіруй, Ды не вельмі тузай. Крапіва.

2. што. Вызваліць (вызваляць) ад якога‑н. абавязацельства. Дараваць доўг.

3. што. Падарыць (дарыць). Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі. Купала.

4. заг. дару́й(це), часта ў знач. пабочн. Ужываецца пры звароце да каго‑н. для папярэджання аб чым‑н. ці для выражэння просьбы прабачыць у чым‑н. Даруйце, я затрымаўся. □ — Вы мне даруйце, шаноўны дзядзька Ян, — лагодна заўважыў Лабановіч. — Вы валіце ў адну кучу рускую школу і русіфікатарства. Колас.

•••

Дараваць жыццё — памілаваць засуджанага да пакарання смерцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́дзень 1, ‑я, м.

Першы месяц каляндарнага года. А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысцюткія снягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць не здолею даўгі. Матэвушаў. — Халадэча! У студзені мароз быў невялікі, а ў лютым з першых дзён раз’юшыўся... М. Ткачоў.

сту́дзень 2, ‑ю, м.

Разм. Тое, што і студзіна, квашаніна. Вылі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)