Даро́жкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Даро́жкі
Р. Даро́жак
Даро́жкаў
Д. Даро́жкам
В. Даро́жкі
Т. Даро́жкамі
М. Даро́жках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даро́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даро́жка даро́жкі
Р. даро́жкі даро́жак
Д. даро́жцы даро́жкам
В. даро́жку даро́жкі
Т. даро́жкай
даро́жкаю
даро́жкамі
М. даро́жцы даро́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павытраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вытрасці ўсё, многае.

П. дарожкі.

П. рэчы з сумкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гар, -у, м.

1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго-н.

Запахла гарам.

2. Рэшткі перагарэлага каменнага вугалю.

Пасыпаць дарожкі гарам.

3. Выпаленае месца ў лесе.

|| прым. га́равы, -ая, -ае.

Гаравая дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віра́ж¹, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Палёт самалёта з крэнам па крузе або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда.

Крутыя віражы.

2. У вела- і мотаспорце: нахілены паварот спартыўнай дарожкі.

|| прым. віра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стадыённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стадыёна. Стадыённыя дарожкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарта́н, ‑у, м.

Сінтэтычны матэрыял, якім пакрываюць бегавыя дарожкі, спартыўныя пляцоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павытраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытрасці ўсё, многае. Павытрасаць дарожкі. □ Бумажнік і кашалёк [наглядчыкі] павытрасалі, грошы палажылі на стол. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахады́дарожкі’ (пух., Сл. ПЗБ), ’глухія патаемныя мясціны, сцежкі’ (ст.-дар., Яшк.). Да ⁺паход < пахаджиць < хадзіць (гл.). Сюды ж паходня ’падмосткі, лесвіца-дошка’ (глыб., Сл. ПЗБ). Параўн. хадня ’дарожка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падмаско́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны пад Масквой, каля Масквы. Самалёт адарваўся ад бетоннай дарожкі падмаскоўнага аэрадрома і ўзяў курс на захад. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)