дапячы́

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапяку́ дапячо́м
2-я ас. дапячэ́ш дапечаце́
3-я ас. дапячэ́ дапяку́ць
Прошлы час
м. дапё́к дапяклі́
ж. дапякла́
н. дапякло́
Загадны лад
2-я ас. дапячы́ дапячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дапё́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; дапёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. Скончыць пячы, давесці да поўнай гатоўнасці.

Д. хлеб.

2. чаго. Спячы дадаткова.

Д. бліноў.

3. перан., каму і без дап. Вывесці з раўнавагі; даняць.

Сваімі дакорамі і папрокамі ён усім дапёк.

|| незак. дапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапячы́ сов.

1. (испечь до полной готовности) допе́чь; (сало и т.п.) дожа́рить;

2. (каму) перен. (чрезмерно надоесть) допе́чь (кого), доня́ть (кого), досади́ть, извести́ (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. дапёк, ‑пякла, ‑ло; заг. дапячы; зак.

1. што. Скончыць пячы; пекучы, давесці да поўнай гатоўнасці. Дапячы хлеб.

2. чаго. Спячы дадаткова. Дапячы бліноў.

3. перан.; каму і без дап. Нашкодзіўшы, надакучыўшы чым‑н., вывесці з раўнавагі; даняць. Ляшчэню так і парывала дапячы чым-небудзь Вабейку — няхай хоць бы перад сваімі прыяцелямі не крывіў душой, не хітраваў. Хадкевіч. / у безас. ужыв. Столькі дакораў і ўшчуванняў, столькі непрыемнасцей! Усім дапякло, надакучыла. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́длівы, -ая, -ае.

Злосна-насмешлівы, ядавіты, які імкнецца дапячы.

З. крытык.

З. тон.

|| наз. з’е́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапе́чаны допечённый; дожа́ренный; см. дапячы́1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доня́ть сов., разг. даня́ць, дапячы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дожа́рить сов.

1. дапячы́, мног. падапяка́ць; дасма́жыць; дасква́рыць; дапра́жыць, дапрэ́гчы;

2. дапалі́ць, дапячы́; см. дожа́ривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дадзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; зак. (разм.).

Прычыніць непрыемнасць, даняць, дапячы чым-н.; абрыдаць.

Д. да нутра.

Сварка гэта ўжо дадзела.

|| незак. дадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)