дапасава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. дапасава́нне
Р. дапасава́ння
Д. дапасава́нню
В. дапасава́нне
Т. дапасава́ннем
М. дапасава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапасава́нне, -я, н. (спец.).

Від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа граматычных формах, у якіх стаіць галоўнае слова, напр.: новы дом, цікавая кніга, беларускі народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапасава́нне ср.

1. (да чаго) согласова́ние (с чем);

2. приспособле́ние, примене́ние;

1, 2 см. дапасава́ць;

3. грам. согласова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапасава́нне, ‑я, н.

Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова (напрыклад: новы дом, новага дома, новая хата, новыя дамы, хаты; я іду, ты ідзеш).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

согласова́ние

1. узгадне́нне, -ння ср., пагаджэ́нне, -ння ср.;

2. грам. дапасава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)